Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ 25 САКАВІКА Ў МЕНСКУ ПРОЙДЗЕ Ў НЕТРАДЫЦЫЙНЫМ ФАРМАЦЕ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Нацыянальны грамадзкі аргкамітэт, у які ўвайшлі прадстаўнікі апазыцыйных палітычных партыяў, грамадзкіх арганізацыяў, сёньня зацьвердзіў фармат сьвяткаваньня 84-й гадавіны Дня незалежнасьці.

Сёньня гучала шмат прапановаў пра сьвяткаваньне дня беларускай Незалежнасьці.

Сярод розных прапановаў аргкамітэт на чале з прафэсарам Анатолем Грыцкевічам абраў наступны фармат: “Грамадзяне зьбяруцца 24 сакавіка а 12-й гадзіне ў парку імя Янкі Купалы. Пасьля ўскладаньня кветак да помніка клясыку ў парку адбудзецца сьвяточны канцэрт з высупам рок і фольк гуртоў. Пасьля заканчэньня афіцыйнага мерапрыемства, каля помніку Купалу, арганізатары будуць ня супраць, калі ўдзельнікі сьвяткаваньня пройдуць праспэктам Францішка Скарыны да пляцу Якуба Коласа”.

Такі фармат галоўнага сьвята незалежнай беларускай грамадзкасьці значна розьніцца ад папярэдніх гадоў, бо ня будзе афіцыйнай дэманстрацыі галоўнымі вуліцамі Менску. Чаму так, гаворыць старшыня арганізацыйнага камітэту сьвяткаваньня Дня незалежнасьці 25 Сакавіка прафэсар Анатоль Грыцкевіч:

(Грыцкевіч: ) “Асаблівай розьніцы са сьвяткаваньнямі папярэдніх гадоў ня будзе. Галоўная ідэя — гэта незалежнасьць, абарона волі й сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь ад уцягваньня ў розныя саюзы й наперш у “саюзную дзяржаву” з Расеяй. Я лічу галоўным у нашай працы — каб як найбольш палітычныя партыі й іх чальцы былі прасякнутыя ідэяй незалежнасьці Беларусі. Бо часам зь нейкіх сёньняшніх патрабаваньняў ці патрабаваньняў заўтрашняга дня ідэя незалежнасьці адсоўваецца на другі плян. Я супраць гэтага”.

У рамках сьвяткаваньня Дня незалежнасьці Беларусі аргкамітэт зьбіраецца 10 сакавіка арганізаваць сьвяточнае мерапрыемства, у часе якога маюць вызначыць найлепшы праект варыянту Дзяржаўнага гімну Беларусі. Пасьля гэты варыянт будзе дасланы ў адпаведную ўрадавую камісію.

А 25 сакавіка ў Палацы мастацтваў адбудзецца сьвяточнае паседжаньне з нагоды Дня незалежнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG