Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ШТО КАЖУЦЬ У АМЭРЫЦЫ ПРА ПОСЬПЕХ БЕЛАРУСКІХ ХАКЕІСТАЎ?


Галіна Прыгара, Нью-Ёрк

Алімпійскія гульні ў Амэрыцы – гэта інфармацыйная нагода для шматлікіх сродкаў масавай інфармацыі. Менавіта перамога беларускіх хакеістаў над швэдамі, выхад іх у паўфінал успрыянтыя тут і як сэнсацыя, і як інфармацыйная нагода расказаць і даведацца больш пра Беларусь. Беларусы ў Нью-Ёрку асабліва ўважліва сачылі за хакейнымі гульнямі, і галоўная выснова, што зробленая тут пасьля гульні з расейцамі, выказалася словамі “беларусы гулялі з расейцамі”, і амэрыканцы зразумелі, што беларусы ня ёсьць “рашн”.

І сапраўды, спартовыя камэнтатары ЭН-БІ-СІ падрабязна распавялі ўсё, што ведалі пра Беларусь, параўноўвалі яе з Расеяй. Галоўны акцэнт быў зроблены на тое, што Беларусь ёсьць краіна, а не былая савецкая рэспубліка, як часта гаварылася раней. Пра ніякія беларуска-расейскія саюзы нават не было згадана. Разумеў розьніцу падчас апошняга матчу беларускіх хакеістаў на Алімпіядзе і стадыён. “Глядзіце, што робіцца на трыбунах,” – нечакана выгукнуў камэнтатар: пасьля другога голу беларусаў трыбуны проста выбухнулі воклічамі падтрымкі. Відавочна, сымпатыі амэрыканскіх заўзятараў былі на баку беларускіх хакеістаў. Пасьля дзеля падтрымкі заля яшчэ некалькі разоў голасна залівалася воклічамі “Belarus, Belarus”. Тым часам, спартовыя камэнтатары тлумачылі: Беларусь мяжуе зь пяцьцю краінамі, і наперабой называлі іх: Польшча, Расея, Латвія, Літва, Украіна. Тут жа згадалі і пра тое, што знакаміты хакеіст Грэцкі мае беларускае паходжаньне – яго дзяды прыехалі ў Паўночную Амэрыку менавіта зь Беларусі, а раней тут гаварылася, што з Расеі…

Ніякіх палітычных камэнтароў не гучала, але напэўна, што асабліва цікаўныя амэрыканцы зараз і самі больш падрабязна змогуць пазнаёміцца з краінай, якая так нечакана для іх зьявілася ў першых радках інфармацыйных паведамленьняў з Алімпіяды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG