Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЯБЛЯНЕ ЗАСТАНУЦЦА БЕЗ ВЫЦЬВЯРЭЗЬНІКА?


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Ва ўмовах усебаковай эканоміі бюджэтных сродкаў мяркуецца, што на выцьвярэзьніку гарадзкія ўлады здольныя ашчадзіць 117 мільёнаў рублёў – менавіта гэткая сума прадугледжана на ўтрыманьне гэтае ўстановы ў гарадзкім бюджэце. Управа ўнутраных справаў пакуль што ніякім чынам не камэнтуе стратэгічныя пляны гарадзкога кіраўніцтва, хаця нават шараговым віцяблянам вельмі складана ўявіць сабе горад бяз гэтае спэцыфічнае ўстановы, асабліва падчас нейкага "Славянскага базару…"

Што да сыстэмы гаспадарчага разьліку, то тут віцебскія ўлады ўвогуле маюць вельмі шырокія пляны: апроч выцьвярэзьніку, на поўны гасразьлік прапанавана перайсьці таксама, напрыклад, усім аддзяленьням ЗАГСу – за кошт падвышэньня тарыфаў і коштаў платных паслугаў...

А яшчэ да чэрвеня сёлета тутэйшыя ўлады мяркуюць вырашыць далейшы лёс спэцыялізаваных клясаў агульнааадукацыйных школаў з музычным, мастацкім або іншым "ухілам" – магчыма, яны будуць трансфармаваныя ў адмысловыя філіі так званых “Школ мастацтваў”, дзе навучаньне будзе весьціся за бацькоўскія грошы.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG