Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКАЕ ПЫТАНЬНЕ, МАБЫЦЬ, РАЗГЛЕДЗЯЦЬ НА ЛЕТНЯЙ СЭСІІ ПАРЛЯМЭНЦКАЙ АСАМБЛЕІ АБСЭ


Уладзімер Глод, Менск

(Нісьцюк: ) “Паседжаньне Сталага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ пакінула такое дваістае ўражаньне. Па-першае, у Эўропе ўсё больш і больш палітычных сілаў, дзяржаваў, парлямэнтаў прыходзяць да думкі, што мо лепш закрыць гэтае беларускае пытаньне і прыняць “палату прадстаўнікоў” у Парлямэнцкую Асамблею АБСЭ. Другая група палітычных сілаў, парлямэнтаў і дзяржаваў бачыць, што ў ніякім выпадку нельга гэтага рабіць.

Калі казаць, колькі кожная з гэтых групаў зараз адсоткаў мае, дык пакуль што большасьць, значная большасьць выступае за тое, каб не прымаць “палату прадстаўнікоў” у Парлямэнцкую Асамблею АБСЭ. Але колькасьць тых, хто ўжо гатовы да гэтага, марудна, але павялічваецца. Калі абмяркоўваўся даклад Уты Цапф, гэта быў выступ Рыты Зюсмут, былога сьпікера нямецкага парлямэнту, якая казала, што трэба нешта рашаць: ці туды, ці сюды.

Канечне, вельмі непрыемнае ўражаньне засталося ад таго, як шэраг парлямэнтаў СНД старанна крочыць за расейскім сьцягам, які нясе Генадзь Селязьнёў. Непрыемна нават было за тым назіраць, як яны хацелі дапамагчы, падпрацаваць, падыграць...

Тут ёсьць яшчэ і юрыдычная адна падстава для таго, каб аналізаваць гэтую сытуацыю. Пакуль ніхто ня мог нам даць матэрыялаў, якія мелі б назоў “Рашэньне Сталага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ аб выключэньні Вярхоўнага Савету са спісу легітымных парлямэнтаў”. Такога юрыдычнага рашэньня няма. Калі яно прымалася летась пра “пустое крэсла” для Беларусі, яно прымалася ў форме нейкай размовы, але гэта не было афіцыйна юрыдычна прагаласавана. Таму мы зараз дамагаемся знайсьці гэтую паперу. А яе няма. Прыедзем, будзем вырашаць, што рабіць у гэтых умовах.

Што чакаць далей? Некаторыя прапануюць вось ужо ў Бэрліне, у ліпені на сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ ставіць пытаньне аб уключэньні беларускага Нацыянальнага Сходу ў Парлямэнцкую Асамблею АБСЭ. Але тут ёсьць адна вялікая недарэчнасьць. На гэтым Парлямэнцкая Асамблея АБСЭ можа згубіць свой твар”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG