Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПОЛЬСКАЯ ПРЭСА ПРА ПЕРАМОГУ БЕЛАРУСКАЙ ХАКЕЙНАЙ ЗБОРНАЙ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

“Томі Сало нерухома сядзіць на лаўцы, маё сьлёзы ў вачах. Матс Сандзін стаіць на каленях на сярэзіне поля, астатнія швэды, ня верачы, круцяць галавой. Гэта скончыўся чвэрцьфінальны матч зь Беларусьсю,” – піша “Wyborczа”.

Паводле газэты, перамога беларусаў над швэдамі ёсьць найвялікшай сэнсацыяй цяперашніх Алімпійскіх гульняў.

“Учора адзін з найлепшых галкіпэраў сьвету зрабіў адну з найвялікшых памылак у жыцьці. Ягонае няшчасьце завецца Ўладзімер Копат. Мае 31 год і грае ў расейскім клюбе “Северсталь Череповец,”- адзначае “Wyborczа” і працягвае. - “Наколькі найвялікшым праклёнам для Сало быў Копат, дык астатніх швэдаў даканаў беларускі брамнік Андрэй Мезін з клюбу “Бэрлін Кэпіталз”. Ён адбіў 44 з 47 кідкоў – гэта найбольшая колькасьць у адным матчы на гэтай Алімпіядзе”.

“Да ўчорашняга дня швэды былі непераможнай камандай. Цяпер – ужо не. Рэпрэзэнтанты Трох Каронаў прайгралі і могуць вяртацца у Эўропу,” – піша “Gazetа Wyborczа” у артыкуле “Супэрсэнсацыя”. Побач з артыкулам – вялікі здымак Уладзімера Копата па пераможным голе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG