Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКІ АЛІМПІЕЦ ЛЫСКАВЕЦ ЗАСТАЎСЯ Ў ЗША


Гутарыў Юры Дракахруст, Прага

(Рабухін: ) “Раніцаю Андрэй Лыскавец мусіў выляцець у Менск. Яшчэ ўвечары ён знаходзіўся ў доме, дзе жыве ўся дэлегацыя, рыхтаваўся да паездкі, склаў рэчы. Разам са сваім трэнерам ён мусіў выляцець у Менск. Аднак раніцаю яго ў пакоі не было. Ані яго, ані ягоных рэчаў, і дзе ён знаходзіцца, пакуль невядома. Мы зьвярнуліся ў паліцыю, у Фэдэральнае бюро дасьледваньняў, у нашаю амбасаду і ў Менск. Але, як стала вядома ўчора, ён тэлефанаваў з Амэрыкі дадому, сказаў жонцы, што жывы здаровы. Зараз мясцовыя службы правапарадку шукаюць яго, каб вярнуць у склад дэлегацыі”.

(Карэспандэнт: ) “Вы сказалі, што зьвярталіся ў паліцыю. Калі ён папрасіў палітычнага прытулку, то ён мусіў паведаміць у паліцыю. Ці казалі Вам у паліцыі пра гэта?”

(Рабухін: ) “Не, такой заявы ад яго не было. Мы разам з паліцыяй пачалі шукаць, зь кім ён кантактаваў. Высьветлілася, што хтосьці з нашых былых спартовых трэнераў сустракаўся з ім. Можа паліцыя выйдзе на гэты сьлед, і тады ўсё стане вядома. Прадстаўнікі праваахоўных ворганаў ЗША сказалі нам, што паспрабуюць да 25 лютага, да дня вылету дэлегацыі, знайсьці яго і вярнуць у склад дэлегацыі”.

(Карэспандэнт: ) “А на які тэрмін у яго віза, калі яна сканчаецца?”

(Рабухін: ) “У яго не віза, а акрэдытацыя на Алімпіяду, якая і ёсьць віза. Яна дзейнічае да сярэдзіны сакавіка”.

(Карэспандэнт: ) “А што гавораць яго калегі па камандзе, зь якімі ён кантактаваў у апошнія дні?”

(Рабухін: ) “Тыя, хто зь ім кантактаваў, гавораць, што ніякіх такіх намераў ён адкрыта не выказваў. Калі ты вырашыў памяняць грамадзянства, то ты можаш гэта зрабіць афіцыйна. Калі ён вырашыў крыху зарабіць грошай, а потым вярнуцца, то і тут таксама ён рабіў няправільна. Здавалася б, ужо 28 гадоў, мазгі, так бы мовіць, мусяць быць на мейсцы. Ну што зробіш”.

А вось што заявіла ў інтэрвію нашаму радыё жонка спартоўца Натальля Лыскавец.

(Лыскавец: ) “Ён сказаў, што адпачне ў сяброў і прыедзе. Адкуль я ведаю, я ўвогуле нічога ня ведаю ў гэтых пытаньнях. У нас зь ім абсалютна свабодныя адносіны, я ня ўлажу ў гэтыя падрабязнасьці. Ён жывы, здаровы – гэта самае галоўнае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG