Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ДЫРЭКТАРЫ МВФ ПАЛІТЫКУ БЕЛАРУСКАГА ЎРАДУ НАЗВЫЮЦЬ НЕЗАДАВАЛЬНЯЮЧАЙ


Ул. інф.

Дырэктары Фонду расцанілі палітыку беларускага ўраду як незадавальняючую, было падкрэсьлена, што яна выключае магчымасьць прадастаўленьня фінансавай дапамогі Беларусі з боку МВФ.

Гэтаму рашэньню папярэднічала эмацыйная дыскусія. Прадстаўнік Бэльгіі ў кіраўніцтве Фонду выказваў меркаваньне, што беларускі ўрад дасягнуў пэўнага прагрэсу ў макраэканамічнай стабілізацыі і выканаў амаль усе свае абявязкі паводле праграмы, узгодненай з Фондам.

Аднак пераважыла думка прадстаўнікоў іншых краінаў, у тым ліку ЗША, якія вельмі крытычна ацанілі крокі беларускага ўраду. У прыватнасьці, была скрытыкаваная палітыка ўраду на падвышэньне ў год выбараў заработнай платы да неадпаведна высокага ўзроўню.
XS
SM
MD
LG