Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ГОМЕЛЬШЧЫНЕ АРЫШТАВАЛІ АДКАЗНЫХ ЗА НАДЗВЫЧАЙНЫЯ СЫТУАЦЫІ


Казімер Яноўскі, Гомель

Аляксей Маскальчук узначальваў у абласным упраўленьні надзвычайных сытуацыяў службу забесьпячэньня. Яна забясьпечвала выратавальнікаў спэцыяльнай амуніцыяй для пажараў ды іншых экстрэмальных сытуацыяў.

Паводле інфармацыі рэгіянальнага ўпраўленьня камітэту арганізаванай злачыннасьці й карупцыі, спадар Маскальчук спрычыніўся да крадзяжу спэцыяльнага адзеньня пажарных на суму каля 6 мільёнаў рублёў. Зараз яго арыштаваді й зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

За хабарніцтва адпраўлены за краты і намесьнік кіраўніка Буда-Кашалёўскай выратавальнай службы Мікалай Залескі. Апошні карыстаўся сваім службовым становішчам, каб вымагаць хабар у прадпрымальнікаў.

Супрацоўнікі Камітэту ў справах арганізаванай злачыннасьці правяраюць і іншыя падразьдзяленьні ўпраўленьня надзвычайных сытуацыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG