Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РЭДАКТАР ГАЗЭТЫ “ПАГОНЯ” АБВІНАВАЧВАЕ КГБ У ФАЛЬШАВАНЬНІ СПРАВЫ


Віталь Тарас, Прага

(Маркевіч: ) “Пасьля пяці гадзінаў грунтоўнага знаёмства з двума агромністымі тамамі справы, я магу сказаць: справы няма! Ёсьць дзікае жаданьне пасадзіць журналістаў, але за што – гэта абсалютна адсутнічае ў матар’ялах справы.

Па-першае, знайшла пацьверджаньне інфармацыя пра сьлед КГБ у нашай справе. Справа пачынаецца з таго, што начальнік ўпраўленьня КГБ па гарадзенскай вобласьці палкоўнік Свораб зьвярнуўся да пракурора вобласьці Васіля Ліцьвінава з прозьбай даць прававую ацэнку матар’ялам, надрукаваным у № 36 газэты ад 5 верасьня. І зварот датаваны 5 верасьня. Але на той момант газэта не была яшчэ надрукаваная – і гэта бачна з матар’ялаў справы. У дадатак высьветлілася, што крамольны нумар, аказваецца. ніхто не чытаў акрамя Паўла Мажэйкі – самога аўтара артыкулу.

І самае галоўнае. Асноўнае, на што спасылаюцца сьледчыя – гэта тое, што нумар быў распаўсюджаны ў Інтэрнэце. Сёньня я ўпершыню пабачыў тыя раздрукоўкі “крамольнага” нумару, якія прадставіў сьледчаму гарадзенскі УКГБ. І раптам я ўбачыў, што гэта не раздрукоўка з Інтэрнэту, а раздрукоўка з нашага канфіскаванага кампутара. Фактычна гэта можна ахарактарызаваць, як вялікую фальшыўку КГБ”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG