Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА МАГІЛЁЎШЧЫНЕ ПРАЙШЛА СПРАВАЗДАЧНА-ВЫБАРЧАЯ КАНФЭРЭНЦЫЯ МАГІЛЁЎСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ ПАРТЫІ БНФ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Спадар Фёдараў таксама сказаў, што фронтаўцы сабралі 9 з 15 тысяч подпісаў у падтрымку Сямёна Домаша. На канфэрэнцыі прагучаў папрок у бок прысутнага лідэра БНФ Вінцука Вячоркі. Як заявіў дакладчык, цэнтар мала ведае праблемы рэгіёнаў.

Аднак больш крытыкі прагучала ў бок самога Фёдарава. У выніку падчас выбараў чалавек, які кіраваў арганізацыяй больш як два гады, зьняў сваю кандыдатуру. Новым старшынём магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ абралі Рыгора Костусева, ягоным намесьнікам — Анатоля Фёдарава.

Новы старшыня яшчэ нядаўна кіраваў Шклоўскай арганізацыяй БНФ і працаваў дырэктарам жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Шклоўскага раёну. Калі яго звольнілі з працы, ён пераехаў у Магілёў і ўладкаваўся працаваць выкладчыкам у адной з навучальных установаў Магілёва.


XS
SM
MD
LG