Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДБЫЛІСЯ МАСАВЫЯ БЕСПАРАДКІ Ў ІМІГРАЦЫЙНЫМ ЦЭНТРЫ Ў АНГЕЛЬШЧЫНЕ


Мікола Пачкаеў, Лёндан

Дакладную хаду падзеяў будзе высьвятляць сьледзтва. Пакуль жа вядома, што масавыя забурэньні ў цэнтры затрыманьня ў Clapham пачаліся з бойкі паміж уцекачамі з Расеі. А калі брытанскія ахоўнікі надзелі кайданкі на адну жанчыну зь ліку ўцекачоў, агрэсія перакінулася на адміністрацыю. Затрыманыя ў цэнтры завалодалі ключамі ды ізалявалі ахоўнікаў. Позна ўвечары быў зьдзейсьнены скаардынаваны падпал блёкаў цэнтру, і далей пажар быў скарыстаны затрыманымі асобамі дзеля ўцёкаў з тэрыторыі комплексу. Пажар працягваўся ўсё першую палову дня ў пятніцу.

Гэтае здарэньне прыцягнула сёньня ўвагу грамадзкасьці і прэсы таксама і таму, што комплекс ў Брэдфардшыры – найбуйнейшы ў Эўропе цэнтар затрыманьня і дэпартацыі з краіны тых уцекачоў, чые заяўкі на прытулак былі адхіленыя. Цэнтар, які можа зьмяшчаць 900 затрыманых, быў адкрыты толькі месяц таму, і ёсьць часткаю дзяржаўнай праграмы па стварэньні інтэграванай сыстэмы і інфраструктуры разгляду заявак на прытулак і дэпартацыі тых, каму ў прытулку будзе адмоўлена.

Цяпер жа, як зазначае брытанская прэса, сам рэжым бясьпекі на адпаведных брытанскіх ўстановаў выяўляе сваю недасканаласьць. Верагодна, што менавіта гэты аспэкт будзе цяпер прыцягваць большую увагу палітыкаў пры дэбатах наконт комплекснай рэформы эміграцыйнага заканадаўства, абвешчанай урадам на мінулым тыдні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG