Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НОВЫМ ПРЭЗЫДЭНТАМ БЕЛАРУСКАГА КАНГРЭСУ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ПРАФСАЮЗАЎ СТАЎ МІКАЛАЙ КАНАХ


Міхал Стэльмак, Менск

На пасаду новага лідэра дэмакратычных прафсаюзаў прэтэндавалі тры кандыдаты: старшыня Свабоднага прафсаюзу Генадзь Быкаў, старшыня Дэмакратычнага прафсаюзу транспартнікаў Уладзімер Макарчук і кіраўнік Менскай рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Мікалай Канах.

З 85 дэлегатаў зьезду 49 прагаласавалі за тое, каб кангрэс узначаліў Мікалай Канах. Новы лідэр прафсаюзнага аб'яднаньня, выступаючы на форуме з праграмнай прамовай, выказаўся за кансалідацыю і рост прафсаюзных шэрагаў, актывізацыю дзейнасьці прафсаюзных суполак БКДП.


XS
SM
MD
LG