Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“МАЛАДЫ ФРОНТ” СЬВЯТКУЕ СЬВЯТОГА ВАЛЕНЦІНА ПАД ЛЁЗУНГАМ “БЕЛАРУСЬ У ЭЎРОПУ”


Ул. інф.

(Шэін: ) “Гэтая традыцыя ўзьнікла яшчэ ў 1997 годзе. Штогод на дзень сьвятога Валенціна праводзілася шэсьце. Кожны год пад рознымі лёзунгамі. Напрыклад, летась быў: “Любоў! Свабода! Пераменаў!” Пазалетась: “Акцыя любові”. А гэтым разам мы ўзялі больш традыцыйны лёзунг: “Беларусь у Эўропу”. Гэта сьвязана з тымі эўрацэнтрыскімі працэсамі, якія зараз адбываюцца на нашым кантынэнце, а з другога боку павышэньне той імпэрскай хвалі, якая зараз зьбіраецца пакрыць Беларусь. Гэта значыць прыватызацыя беларускіх прадпрыемстваў расейскімі алігархамі, зрухі да ўвядзеньня тут расейскага рубля.

Гэта акцыя палітычная толькі ў другую чаргу, а ў першую чаргу гэта акцыя эўрапейская. То бок, для беларускай моладзі няма нічога палітычнага ў тым, каб выйсьці ў сьвятога Валенціна на вуліцы і прайсьціся разам гэтым вясёлым, карнавальным, моладзёвым шэсьцем па галоўных вуліцах беларускай сталіцы.

Заўтра з самай раніцы тры мабільныя групы маладафронтаўцаў пойдзуць абыходзіць амбасады эўрапейскіх краінаў і ЗША. Усяго мы плянуем завітаць у 23 амбасады. Нас зьбіраюцца прымаць на досыць высокім узроўні, у тым ліку асабіста амбасадары некаторых краінаў.

Акцыя ў Менску пачнецца на плошчы Якуба Коласа заўтра ўвечары а 17 гадзіне”.

Гэта быў намесьнік старшыні “Маладога Фронту” Аляксей Шэін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG