Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЯБРУ НАРОДНАЙ ГРАМАДЫ Ў БЕРАСЬЦІ АДМОВІЛІ Ў АДНАЎЛЕНЬНІ НА ПРАЦЫ


Алег Супрунюк, Берасьце

Георгi Руцкi, старшыня Берасьцейскай гарадзкой арганiзацыi Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi (Народная Грамада), быў звольнены з працы летась пры канцы году.

Фармальнай падставай для звальненьня спадара Руцкага, якi займаў пасаду кiраўнiка раённай дзяржаўнай iнспэкцыi па насеньню, было заканчэньне тэрмiну працоўнага кантракту. Але сябры Беларускага Гельсынскага камiтэту Iгар Маслоўскi i Анатоль Ляўковiч, якiя прысутнiчалi на сёньняшнiм паседжаньнi суду, зьвярнулi ўвагу на iншую акалiчнасьць. Спадар Руцкi не атрымлiваў спагнаньняў за сваю службовую дзейнасьць i агучаныя на ягоны адрас прэтэнзii зьвязаныя з актыўным удзелам у палiтычным жыцьцi Берасьцейшчыны.

Георгi Руцкi цягам апошнiх васьмi гадоў быў заняты ў выбарчых кампанiях рознага ўзроўню, а летась узначальваў у Берасьцi раённы штаб адзiнага кандыдата ад шырокай грамадзянскай каалiцыi Ўладзiмера Ганчарыка. Мясцовыя сацыял-дэмакраты сьцьвярджаюць, што менавiта ўдзел у прэзыдэнцкiх выбарах на баку альтэрнатыўнага кандыдата зьявiўся галоўнай падставай для звальненьня Георгiя Руцкага з працы ў дзяржаўнай установе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG