Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“БЕЛАСТОЦКІ КЛЮБ АМАТАРАЎ ЛУКАШЭНКІ”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Як мы ўжо распавядалі, учора беластоцкі акруговы суд ўжо трэці раз пастанавіў, што экстрадыцыя, ці выдача беларускім уладам бізнэсоўуца Андрэя Жукаўца ёсьць дапушчальнай. Паводле прадстаўнікоў абароны, суд не зьвярнуў увагі на шматлікія доказы невінаватасьці Жукаўца, а толькі адназначна ўверыў інфармацыі, якую падае беларуская пракуратура ў заяве на экстрадыцыю.

Варта адзначыць, што паводле польскага заканадаўства, акруговы суд у такіх справах не вырашае, вінаватая асоба ці не, а падае толькі сваё меркаваньне – ці супярэчыць ў канкрэтным выпадку выдача грамадзяніна польскаму заканадаўству і міжнародным дамовам, падпісаным Польшчай. Канчатковае рашэньне ў справах аб экстрадыцыі належыць да генэральнага пракурора і адначасова міністра юстыцыі Польшчы.

Сёньня ў матэрыяле “Беластоцкі клюб аматараў Лукашэнкі”, “Rzeczpospolita” адзначае, што ўчора старшыня суду, судзьдзя Ян Сідарук заявіў, што “бракуе падставаў каб меркаваць, што Андрэй Жукавец ня будзе мець справядлівага суду, а як сьведчаць матэрыялы ў сродках масавай інфармацыі, сытуацыя на Беларусі стабілізуецца”.

Невядома, якія сродкі масавай інфармацыі меў на ўвазе спадар Сідарук, бо ў польскіх – такога дакладна не прачытаеш.

“Цяпер з рашэньнем судзьдзі Сідарука ў кішэні, Лукашэнка будзе мець магчымасьць дамагацца далучэньня да Рады Эўропы ды патрабаваць статусу найбольшых прывілеяў у адносінах з ЗША”, – піша далей “Rzeczpospolita”.

Газэта адзначае, што пракурор Уладзімер Раманчук – прадстаўнік у судзе Польскай Рэспублікі і яе дзяржаўных інтарэсаў, таксама сказаў, што сытуацыя на Беларусі “нарамалізуецца”, а справаздачы міжнародных арганізацыяў выкананаыя “на замаўленьне”. Больш таго, пракурор Раманчук сказаў судзьдзям, што ён лепей жыў бы на сваім становішчы пад уладай Лукашэнкі, чымсьці Квасьнеўскага, бо Лукашэнка дае судзьдзям кватэры.

“На нашу думку, апэляцыйны суд мусіць прыняць саламонава рашэньне – у пакараньне пакінуць Жукаўца ў Польшчы, а судзьдзю Сідарука і пракурора Раманчука ў якасьці ўзнагароды накіраваць у краіну іхных мараў – у дэмакратычную, прававую, зьзяючую справядлівасьцю і кватэрамі Беларусь. Страта для польскай судовай сыстэмы будзе вялікая, але напэўна Польшча не заслужыла каб мець такіх юрыстаў”, – піша “Rzeczpospolita”.

“Ня лупцуюць прылюдна – значыць усё добра”, – артыкул з такім назовам зьмяшчае сёньня і “Gazeta Wyborcza”. Штодзёньнік зьвяртае асаблівую ўвагу на цынізм пракурора Раманчука, які дапытваўся ў Валера Кругавога, які выступаў у якасьці сьведкі, што можа чакаць Андрэя Жукаўца на Беларусі. “Яго будуць вазіць па горадзе ў клетцы? Публічна лупцаваць? А можа на Беларусі адразаюць рукі за крадзеж?” – пытаўся судзьдзя Раманчук.

Варта адзначыць, што калі зьвярнуць увагу на імёны і прозьвішчы старшыні суду і пракурора – Ян Сідарук і Ўладзімер Раманчук, можна меркаваць, што яны могуць быць беларусамі паводле паходжаньня. Паказальна, што апэляцыйны суд, які адхіліў апошняе рашэньне аб экстрадыцыі Жукаўца, праходзіў пад кіраўніцтвам судзьдзі - паляка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG