Лінкі ўнівэрсальнага доступу

CITIUS ALTIUS FORTIUS – ХУТЧЭЙ ВЫШЭЙ МАЦНЕЙ


Віталь Тарас, Прага

У сталіцу штата Ўта прыбылі дзьве з паловай тысячы спартоўцаў, спаборніцтвы будуць асьвятляць 9000 журналістаў, а за бясьпекай сачыць 12 тысячаў ахоўнікаў – чатыры на кожнага удзельніка спаборніцтваў. Усяго за некалькі гадзінаў да ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця старшыня аргкамітэту алімпіяды Міт Ромні адкрыў сакрэт – галоўнай яе тэмай будзе тэма падзеяў 11 верасьня, калі адбыўся тэрарыстычны напад на Злучаныя Штаты.

Амэрыканцы хацелі мець у якасьці афіцыйнага зорна-паласаты сьцяг з будынку Ўсясьветнага гандлёвага цэнтру, уратаваны з-пад руінаў, але міжнародны алмпійскі камітэт выступіў супраць гэтага. Гэта было б парушэньнем алімпійскага пратаколу, але пасьля крытыкі, у тым ліку цэлай лавіны лістоў па электроннай пошце, камітэт пайшоў на кампраміс – пасьля заканчэньня параду краінаў-удзельніц на стадыён выйдзе калёна нью-ёркскіх пажарнікаў і паліцэйскіх, якія працавалі на ground zero, разам зь некаторымі атлетамі – і гэты сьцяг пазьней будзе ўзьняты над алімпійскім стадыёнам”.

Дарэчы, гледачам, якія будуць назіраць за цырымоніяй адкрыцьця з удзелам Джорджа Буша і генэральнага сакратара ААН Кофі Анана, гэта будзе каштаваць вельмі дорага – найтаньнейшы квіток каштаваў 885 даляраў – кажу каштаваў, бо усе квіткі прададзеныя. Такмі чынам, на гэтых гульнях ужо устаноўлены першы рэкорд – даход ад продажы квіткоў склаў 177 мільёнаў даляраў – на 87 мільёнаў больш, чым у японскім Нагана і на 94 мільёнаў больш, чым у нарвэскім Лілегамэры. Наагул, гульні, які адкрываюцца гэтай ноччу, будуць самымі дарагімі за ўсю гісторыю зімовых алімпіядаў – іхны бюджэт – 1 мільярд 940 мільёнаў даляраў.

Крытыкі нагадваюць, што верагодна бюджэт быў бы яшчэ большы, каб не выкрыцьцё фінансавага скандалу з подкупам некаторых сябраў алімпійскага камітэту – новае каіраўніцтва значна зьменшыла некаторыя расходы. Франсуа Карар, генэральны дырэктар Міжнароднага Алімпійскага Камітэту, заявіў, што крызыс застаўся з заду, МАК зьведаў фундамэнтальныя зьмены. Крызыс, на думку Карара, даў фантастычны шанец парвесьці рэформы – якія перамены пабачаць гледачы?

(Карара: ) “Унутарныя рэформы алімпійскага руху працягваюцца, і ня ўсе яны бачныя, зразумела. Калі ж казаць пра чыста спартовы аспэкт, дык гледачы не пабачаць шмат знаёмых твараў – гэтая Алімпіяды абаяцае стаць самай адноўленай калі можна так сказаць – і гэта не звычайна. Пасьля заканчэньня эры чыста аматарскіх алімпіядаў, пасьля таго, як у алімпійскі спорт хлынулі вялізарныя рэклямныя грошы, падоўжыўся спартовы век лідэраў. Але сёлета шматлікія героі мінулай алімпіяды, усясьветныя чэмпіёны ня будуць выступаць – некаторыя сыйшлі са спорту, некаторыя атрымалі траўмы.

Напрыклад, не ўдзельнічае легендарны нарвэскі лыжнік Бйорн Дэглі, які заваяваў 12 залатых алімпійскіх мэдалёў – рэкорд (у яго траўма сьпіны). Немка Гунда Німан заваявала на мінулых гульнях тры залатыя мэдалі і магла бы перамагчы ізноў, але сёлета на канькі не стане, з паважных абставінаў – чакае дзіця. Ніводзін з алімпійскіх чэмпіёнаў у фігурным коўзаньні зь мінулай Алімпіяды не бярэ ўдзел у гэтай. Напрыклад, юная амэрыканка алімпійская чэмпіёнка Тара Ліпінскі заявіла, што ня бачыць патрэбы нешта даказваць у другі раз. Такім чынам, гэта будзе Алімпіяда новых твараў.

А таксама – новых відаў. Нагадаю слухачам, у Солт-Лэйк-Сыты дэбютуе жаночы бабслей, а таксама скелетон – гэта гонка на санках на жываце, тварам наперад – як піша сёньня газэта International Herald Tribune, на гэта страшна глядзець, ня тое што удзельнічаць.

Можна прадказаць некаторыя іншыя моманты надзвычайнага напружаньня: за першынство у хакеі будуць на роўных змагацца дружыны Чэхіі, ЗША, Канады і Расеі – ужо другі раз у Алімпіядзе будуць браць удзел канадзкія прафэсіяналы з НХЛ. Цікавым абаяцае быць двубой двух расейкіх фігурыстаў Яўгена Плюшэнкі і Аляксея Ягудзіна, чэмпіёнаў сьвету, які выконваюць скачок у чатыры абароты – і пры гэтым не падаюць. Георг Гакль зь Нямеччыны будзе змагацца за чацьверты запар залаты мэдаль у бабслеі супраць свайго адвечнага суперніка Маркуса Прока з Аўстрыі. Самі ж амэрыканцы зь нецярпеньнем чакаюць на гульні жаночай каманды хакеістаў супраць жаночай каманды Канады. Ужо ўдзень адкрыцьця пачынаюцца спаборніцтвы – мужчыны пачынаюць скачкі з трампліну. А ў суботу стартуюць лыжнікі, хакеісты, канькабежцы, фігурысты – у тым ліку беларускія спартоўцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG