Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА МТЗ ПАЧАЛОСЯ МАСАВАЕ СКАРАЧЭНЬНЕ


Міхал Стэльмак, Менск

Па цэхах заводу папаўзлі чуткі пра масавыя скарачэньні. Вось што пра гэта распавялі мне сёння працоўныя прадпрыемства:

(Ігар: ) "Мяне завуць Ігар".

(Карэспандэнт: ) "Вы – рабочы?"

(Ігар: ) "Так. Працую ў кузьніцы".

(Карэспандэнт: ) “Ці чакаюцца скарачэнні на трактарным заводзе?"

(Ігар: ) “Так. На 10%. За кошт гэтага пыдвысяць нам зарплату. Хаця я мушу зазначыць, што тры месяцы запар адміністрацыя скарачала работнікаў".

(Карэспандэнт: ) “Ці вывешаны загад пра скарачэнне на 10 адсоткаў?"

(Ігар: ) “Не. Яшчэ нічога ня вывешвалі, пакуль ходзяць толькі чуткі".

(Карэспандэнт: ) “Як вы ацэньваеце эканамічны стан трактарнага заводу?"

(Ігар: ) “Кепскі".

(Карэспандэнт: ) “Чаму?"

(Ігар: ) “Па-першае, затрымка зарплаты. І работа такая – больш прастойваем. Маю на ўвазе зьмену кіраўніцтва".

(Уладзімір: ) “Мяне завуць Уладзімер".

(Карэспандэнт: ) “Што вы чулі пра скарачэньні на трактарным заводзе?"

(Уладзімір: ) “Пра скарачэньні я афіцыйна ня ведаю".

(Віктар Дзьмітрыевіч: ) “Мяне завуць Віктар Дзьмітрыевіч. Я там адпрацаваў 27 гадоў".

(Карэспандэнт: ) “Ці чулі што-небудзь пра скарачэньні?"

(Віктар Дзмітрыевіч: ) “Ну вядома ж".

(Міхаіл: ) “Мяне завуць Міхаіл. Я з трактарнага, рабочы".

(Карэспандэнт: ) “Што вы чулі пра скарачэньні на заводе?”

(Міхаіл: ) “Будуць. Моладзь застанецца. Кажуць, што шмат будуць скарачаць, але куды вось людзей падзенуць, ня ведаю".

(Карэспандэнт: ) “А як вы ацэньваеце эканамічны стан трактарнага заводу?"

(Міхаіл: ) “Як цяжкі".

(Карэспандэнт: ) “Чаму?"

(Міхаіл: ) “Як чаму. Рэалізацыі няма. Зь Лявонавым так атрымалася".

(Карэспандэнт: ) “На сёньняшні дзень ёсць затрымкі заробкаў на трактарным заводзе?"

(Міхаіл: ) “Зарплату выдаюць яшчэ толькі за сьнежань. Вось людзі за ёю сьпяшаюцца..."

Як высьветлілася, чуткі пра хуткія скарачэньні на трактарным заводзе абгрунтаваныя. Адміністрацыя, як паведаміў Радыё Свабода намесьнік генэральнага дырэктара Мікалай Стукач, насамрэч выдала загад пра скарачэньне працоўнага калектыву на 10%.

(Стукач: ) “Гэта прыкладна 1900 чалавек, якія працуюць на Менскім трактарным заводзе. У першую чаргу будуць скарочаныя вакансіі. У другую чаргу скарачэньне закране тых, хто мае хоць невялічкую сацыяльную абарону. Напрыклад, ёсць такая сацыяльная катэгорыя як пэнсіянэры, што працягваюць працаваць. А далей пойдуць скарачэньні, як кажуць, па-жывому. Але няма чаго хвалявацца таму, хто канкурэнтназдольны".

(Карэспандэнт: ) “А ці дапаможа гэта вырашыць эканамічныя праблемы трактарнага заводу?"

(Стукач: ) “Я разумею, што ў сабекошце прадукцыі заработная плата складае толькі 11 адсоткаў. Але ўсялякі рубель з капеек складаецца. Так і тут. Гэта адзін з накірункаў зьмяншэньня выдаткаў на вытворчасьць".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG