Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЛЯ ЗНАЧНАЙ ЧАСТКІ ГРАМАДЗЯНАЎ НАВАТ САМЫЯ НЕАБХОДНЫЯ ЛЕКІ НЕДАСТУПНЫЯ


Галіна Абакунчык, Менск

Агулам кошты падвышаныя на 48 найменьняў лекаў Барысаўскага, Нясьвіжскага й Менскага заводаў мэдпрэпаратаў. Розныя групы прадукцыі падаражэлі ў рознай ступені, але ня больш, як на 6,5 адсоткаў. Кіраўніцтва канцэрну "Белбіяфарм" называе гэта шэраговым, амаль штомесячным падвышэньнем, зьвязаным са стратай прадпрыемствамі рэнтабельнасьці

Цяперашнія кошты на айчынны анальгін, асьпірын ці іншыя супрацьгрыпозныя прэпараты – а гэта некалькі соцень рублёў за ўпакоўку, фармацэўты лічаць таннымі. Яны перакананыя, што паўнавартаснае лекаваньне ў пэрыяд эпідэміялягічных захворваньняў сёньня даступнае для ўсіх катэгорыяў грамадзянаў: дарагія й эфэктыўныя купляюць маладыя й заможныя, малаэфэктыўныя й танныя – старыя й бедныя. Гаворыць аптэкарка менскай аптэкі № 99 Зінаіда Шмялёва.

(Шмялёва: ) "Калі чалавек заможны, то ён аддае перавагу імпартаваным лекам – найперш распушчальным. Ну, а калі бедны й пэнсіянэр, то, канечне ж, айчынным. Гэта асьпірын, парацэтамол, плюс вітаміны для комплекснага лячэньня. Для поўнага курсу прыкладна ў пяць тысячаў можна ўкласьціся. Гэта мінімум, а калі максымум, то больш за дзесяць тысячаў.

У параўнаньні са шматразовым падвышэньнем коштаў на тавары й паслугі, некалькі дзесяткаў дадатковых рублёў за лекі падаюцца сапраўды нязначнымі, але не для пэнсіянэраў, якія эканомілі на леках і дагэтуль. З прычыны мізэрнасьці сваіх даходаў бальшыня зь іх ад грыпу зьбіраецца ратавацца "дзедаўскімі" сродкамі”
.
(Карэспандэнтка: ) "Ці хапае грошай на лекі?”

(Пэнсіянэрка: ) "Дзе яно хапае? На хлеб каб хапіла. Точыш, точыш ня ведаеш як пражыць".

(Карэспандэнтка: ) "Як вы лічыце: лекі дарагія ці не?"

(Пэнсіянэр: ) "Канечне, дарагія. Адна ўпакоўка каштуе шэсьць тысячаў".

(Карэспандэнтка: ) "Як вы звычайна лечыцеся ад прастуды?"

(Жанчына: )"Мёд, травы, што ёьць".

(Мужчына: ) "Цыбуля. Часнык. Гарэлка. Усё".

(Пэнсіянэрка:) "Лекарка выпісала такія дарагія лекі – тры тысячы рублёў за 10 таблетак. Ну дзе я куплю. Купіла вось камфорнага масла, валер’янкі – што таньнейшае. Гэта жах. Як мы будзем жыць?"

Нагадаю, што ў бліжэйшыя гады сыстэму аховы здароўя кіраўніцтва краіны плянуе перавесьці на платную аснову.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG