Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЛУКАШЭНКА НЕ АДКАЗВАЕ НА ЛІСТЫ ДЭПУТАТАЎ ЭЎРАПАРЛЯМЭНТУ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Пра гэта Ірыне Красоўскай паведамілі дэпутаты Эўрапарлямэнту Марыюс Версма, які кіруе рабочай групай у справах Беларусі, і ягоная намесьніца Элізабэт Шродтэр. У лісьце са Стразбуру, які атрымала жонка зьніклага беларусага бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, заяўляецца пра поўную падтрымку ўсіх намаганьняў, накіраваных на пошукі зьніклых, у тым ліку ідэі стварэньня міжнароднай камісіі. Дэпутаты Эўрапарлямэнту паведамляюць, што падобныя лісты яны накіравалі таксама Вользе Захаранцы, Сьвятлане Завадзкай і Людміле Карпенцы.
XS
SM
MD
LG