Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСК ПРЫБЫЛА ДЭЛЕГАЦЫЯ АДМЫСЛОВАЙ РАБОЧАЙ ГРУПЫ Ў СПРАВАХ БЕЛАРУСІ ПА АБСЭ


Уладзімер Глод, Менск

Паводле словаў кіраўніка групы Ўты Цапф, высновы, якія зробіць адмысловая група падчас знаходжаньня ў Менску, стануць падмуркам справаздачы, што будзе прадстаўленая Сталаму камітэту Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ 21 лютага.

(Цапф: ) "Місія адмысловай групы заключаецца ў ацэнцы ды абмеркаваньні прагрэсу ў галіне ўстаноўленых крытэрыяў празрыстасьці выбарчага працэсу, свабоды мэдыяў і доступу апанэнтаў да дзяржаўных СМІ, адсутнасьці дыскрымінацыі ў дачыненьні да палітычных апанэнтаў і значных функцыяў ды паўнамоцтваў парлямэнту".

Візыт пачаўся сустрэчай дэлегацыі з супрацоўнікамі КНГ АБСЭ ў Беларусі. Затым сваё бачаньне сытуацыі ў краіне выказалі сябры Кансультацыйнай рады апазыцыйных палітычных партыяў. Дэлегацыя таксама сустрэлася з супрацоўнікамі беларускіх навукова-дасьледчых і аналітычных цэнтраў.
XS
SM
MD
LG