Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЗБРОЕНЫЯ ВАЙСКОЎЦЫ ЎЦЯКЛІ З ВАЙСКОВАЙ ЧАСТКІ


Валер Каліноўскі, Менск

Падзеі разьвіваліся амаль дэтэктыўным чынам. Апоўначы 2 лютага у адной з вайсковых частак, што знаходзяцца ў мікрараёне Уручча ў Менску, магчыма, у палку 120-й дывізіі, трое каравульных на чале з афіцэрам-начальнікам каравулу, раззброілі ўвесь асабовы склад каравулу і дзяжурнага па частцы маёра Адамовіча. Яны прывялі ў нягоднасьць усе сродкі сувязі, захапілі дзяжурную машыну, на якую пагрузілі маёра Адамовіча, памочніка начальніка каравулу і 14 жаўнераў з каравулу. Яны мелі 2 пісталеты і 4 аўтаматы ды некалькі тысячаў патронаў. Пазьней, калі аўтамабіль сапсаваўся каля Раўбічаў, лейтэнант Дзявяткін адпусьціў большасьць "палонных" і сышоў з трыма жаўнерамі.

Вайсковая частка, якая ахоўвалася гэтым каравулам, пэўны час заставалася безабароннай. Пра гэтае надзвычайнасе становішча паведамілі А. Лукашэнку. Былі ўзнятыя вялікія сілы на пошук узброеных уцекачоў, створаныя некалькі штабоў па іхнаму вышуку і затрымцы: у Мінабароны, МУС і КГБ. Камандавалі іх затрыманьнем начальнікі Геншатаба Мінабароны Сяргей Гурулёў, міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў ды старшыня КГБ Леанід Ерын. Каардынаваў іхныя дзеяньні сакратар Савета Бясьпекі Генадзь Нявыглас.

У 5 гадзінаў 30 хвілінаў раніцы з дапамогай сабак ўдалося знайсці сьляды уцекачоў ля вёскі Будзёнава. Праз гадзіну яны былі затрыманыя атрадам спэцыяльнай міліцыі хуткага рэагаваньня пад камандваньнем Дзьмітрыя Паўлічэнкі. Таго самага, які абвіначвачваецца ў арганізацыі эскадронаў сьмерці.

Затрымалі лейтэнанта Аляксандра Дзявяткіна і трох шараговых жаўнераў ля вёскі Астрошыцы Лагойскага раёна. Як паведамляе прэсавая служба прэзыдэнцкай адмінстрацыі, пацярпелых няма, зброя і патроны канфіскаваныя. Распачатая крымінальная справа.

Прэсавы сакратар Аляксандра Лукашэнкі Натальля Пяткевіч пакуль ня можа гаварыць пра матывы дзеяньняў артыштаваных вайскоўцаў:

(Пяткевіч: ) “Узбуджаная крымінальная справа, вядзецца сьледзтва, высьвятленьнем матываў і павінна заняцца сьледчыя”.

На думку былога вайскоўца Мікалая Стакевіча, падобныя падзеі здараліся ў войску раней, але гэты выпадак – унікальны:

(Статкевіч: ) “Унікальны ён, па-першае, колькасьцю удзельнікаў, бо ніколі не было, каб болей чым два жаўнеры. А па-другое, гэта абсалютна беспрэцэдэнтна, што ва ўсім гэтым удзельнічаў і афіцэр”.

Мікалай Статкевіч паукль ня можа камэнтаваць матывы Аляксандра Дзявяткіна, хаця мяркуе што нельга выключаць розныя падставы для ягонага ўчынку: і палітычныя, і псыхалягічныя ды іншыя.

(Статкевіч: ) “Якія б матывы тут ня былі, мабыць гэта ўсё ж не мае апраўданьня і павінна расцэньвацца як крымінал”.

Ён лічыць, што ўсе затрыманыя вайскоўцы атрымаюць немалыя тэрміны зьняволеньня. Адзінае, што нехта з жаўнераў можа давесьці , што выконваў загад і быў пад уплывам афіцэра. Былы афіцэр Уладзімер Барадач не выключае, што гэты ўчынак быў зроблены лейтэнантам Дзявяткіным ў якасьці нейкага пратэсту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG