Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСКУ АДБЫЛАСЯ АКЦЫЯ ПРАТЭСТУ КАМУНІСТАЎ


Альгерд Невяроўскі, Менск

На плошчы знаходзяцца каля 60 чалавек, якія трымаюць лёзунгі перад усім сацыяльнага зьместу: “Не – росту цэнаў! Так – павышэньня заробкаў!” “Вэтэранам – увагу і клопат!” “Моладзі – дастойнай жыцьцё” і гэтак далей.

Удзельнікі акцыі трымаюць чырвоныя сьцягі Савецкага Саюзу, а таксама сьяцягі Партыі працы. Як патлумачылі арганізатары гэтай акцыі, лідары Партыі камуністаў, а таксама Партыі працы, пасьля таго, як скончыліся прэзыдэнцкія выбары, жыцьцё паспалітых грамадзянаў становіцца ўсё горш, імкліва растуць цэны, а заробкі фактычны не падвышаюцца. З гэтых прычынаў яны й вырашылі правесьці акцыю ў 20 гарадах краіны.

Першапачаткова плянавалася, што гэтыя пікеты будуць разьмешчаныя ў трох кропках Менску: на плошчы Якуба Коласа, на плошчы Казінца, а таксама перад уваходам Менскага трактарнага заводу. Аднак менскія ўлады забаранілі гэтыя акцыі, і паслалі ўдзельнікаў на плошчу Бангалор. У зьвязку з гэтым сацыял-дэмакраты з “Народнай Грамады” адмовіліся ўдзельнічаць у гэтай акцыі, бо іхны прынцып – не хадзіць на Бангалор.

Тым ня менш, лідар камуністаў Сяргей Калякін і ягоная намесьніца Алена Скрыган ды іншыя лідары левацэнтрысцкай кааліцыі сёньня заявілі, што гэта не апошняя акцыя пад сацыяльнымі лёзунгамі ў абарону правоў беларускіх грамадзянаў. Таксама сёньня стала вядомая, што і Фэдэрацыя прасаюзаў вырашыла правесьці акцыю пратэсту 5 сакавіка, і да яе далучацца прадстаўнікі гэтых партыяў.

Журналісты цікавіліся, чаму ж не падтрымала сёньняшнюю акцыю Фэдэрацыя прафсаюзаў. Лідары левіцы гавораць, што ў кіраўніцтва прафсаюзаў цяпер хапае сваіх прабелмаў, асабліва пасьля таго, як дэкрэтам Аляксандра Лукашэнкі было забаронена пералічваць складкі па месцы працы людзей і таму сёньня ўдзельнікі гэтай акцыі таксама выйшлі зь лёзунгамі ў падтрымку Фэдэрацыі прафсаюзаў.
XS
SM
MD
LG