Лінкі ўнівэрсальнага доступу

… І НА ГОМЕЛЬШЧЫНЕ ТАКСАМА


Казімер Яноўскі, Гомель

Акцыю плянавалі правесьці ў гарадзкім сквэры, але гарвыканкам дазволіў правесьці акцыю толькі ля Палацу глухіх на вуліцы Юбілейнай, далёка ад цэнтру. Два дзясяткі камуністаў пратэставалі супраць росту цэнаў, малых заробкаў і пэнсіяў, платнай мэдыцыны і наступу на прафсаюзы.

Сярод лёзунгаў камуністаў быў і такі: “Дзе абяцаны заробак на 100 даляраў?” Да камуністычных пікетоўцаў далучылася і невялікая група анархістаў. Аднак суседзтва прыйшлося недаспадобы асобным прыхільнікам камуністычнай ідэі. Яны запатрабавалі ў маёра міліцыі ачысьціць свой ланцуг ад анархістаў.

Кіраўнік гомельскіх камуністаў Уладзімер Сякерка ніяк не адрэагаваў на ўмяшальніцтва міліцыянта. Іншых інцыдэнтаў падчас акцыі не было.
XS
SM
MD
LG