Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКАЕ ПЫТАНЬНЕ БУДЗЕ ЧАРГОВЫ РАЗ РАЗГЛЯДАЦЬ ПАРЛЯМЭНЦКАЯ АСАМБЛЕЯ АБСЭ


Уладзімер Глод, Менск

Пра гэта паведамляецца ў прэсавым рэлізе, распаўсюджаным Кансультацыйна-назіральнай групай АБСЭ ў Беларусі 31 студзеня, са спасылкай на кіраўніцу адмысловай рабочай групы ў справах Беларусі Уту Цапф.

Паводле спадарыні Цапф, высновы, якія зробіць адмысловая група падчас знаходжаньня ў Менску 3–5 лютага, пакладуцца ў аснову дакладу, што будзе прадстаўлены Сталаму камітэту 21 лютага.

"Місія адмысловай групы, — паведаміла Ута Цапф, — заключаецца ў ацэнцы і абмеркаваньні прагрэсу ў галіне ўстаноўленых крытэраў: празрыстасьці выбарчага працэсу, свабоды мэдыяў і доступу апазыцыі да дзяржаўных СМІ, адсутнасьці дыскрымінацыі палітычных апанэнтаў і значных функцыяў і паўнамоцтваў парлямэнту".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG