Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ ВАРТА ЧАКАЦЬ ЗЬМЕНАЎ У БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКІХ ДАЧЫНЕНЬНЯХ?


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Як паведамляецца на афіцыйным сайце міністэрства замежных справаў Беларусі, у часе сустрэчы 30 студзеня бакі абмяркуюць стан і пэрспэктывы двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўдзел абедзьвюх краінаў у міжнародных арганізацыях.

Дырэктар Дэпартамэнту сыстэмы інфармацыі і адначасова прэсавы сакратар польскага міністэрства замежных справаў Багуслаў Маеўскі сказаў у інтэрвію для Радыё Свабода, што нават пра ня ведае пра гэты візыт.

(Маеўскі: ) “Такія візыты на ўзроўні дэпартамэнтаў – гэта звычайныя працоўныя сустрэчы ніжэйшага ўзроўню, якіх адбываецца вялікая колькасьць, таму абсалютна ніякага асаблівага палітычнага значэньня яны ня маюць”.

Прадстаўнік польскага зьнешнепалітычнага ведамства таксама паведаміў Радыё Свабода, што стаўленьне Польшчы да Беларусі застаецца ранейшым.

Багуслаў Маеўскі зьвярнуўся да заявы міністра замежных справаў Польшчы Володзімежа Цімашэвіча, якую кіраўнік польскай дыпляматыі зрабіў пасьля неафіцыйнай сустрэчы зь Міхаілам Хвастовым ў часе леташняга саміту АБСЭ ў Бухарэсьце.

(Цімашэвіч: ) “Шанаваньне дэмакратычных стандартаў, нармалёвае стаўленьне да апазыцыі і апазыцыйных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама высьвятленьне лёсу зьніклых палітыкаў, а калі яны былі забітыя – адпаведнае пакараньне злачынцаў – гэта мінімальныя ўмовы, якія Беларусь мусіць выканаць, каб яе палітычныя кіраўнікі маглі ўвайсьці ў эўрапэйскія салёны”.

Дырэктар Дэпартамэнту сыстэмы інфармацыі міністэрства замежных справаў Багуслаў Маеўскі таксама падкрэсьліў, што Польшча вельмі зацікаўленая ў добрасуседзкіх стасунках зь Беларусьсю, аднак магчымае гэта толькі па выкананьні ўмоваў, пра якія казаў міністар замежных справаў Цімашэвіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG