Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ВІЦЕБСКУ АДКРЫЎСЯ БЕЛАРУСКІ ВІДЭАКЛЮБ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Сябры гэтага аб'яднаньня плянуюць, што кожную другую суботу месяца для ўсіх ахвотных гледачоў у клюбе будуць дэманстравацца вядомыя творы кінамастацтва, дубляваныя па-беларуску, а таксама ўласна беларускія фільмы. У прыватнасьці, тут упершыню будзе паказаная дакумэнтальная кінастужка «Віцебскія замкі», створаная тутэйшымі краязнаўцамі. А падчас сёньняшняга адкрыцьця відэаклюбу віцебскія аматары кінамастацтва паглядзелі фільм «Матрыца» здубляваны па-беларуску. Дарэчы, да зьяўлення беларускамоўнага варыянту гэтага фільма маюць самае непасрэднае дачыненьне і самі «верасоўцы».
XS
SM
MD
LG