Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАБ ВЯРНУЦЬ СТАТУС У РАДЗЕ ЭЎРОПЫ, БЕЛАРУСІ ТРЭБА ВЫКАНАНЦЬ ШЭРАГ УМОВАЎ


Валер Каліноўскі, Страсбур

Гэтыя слуханьні па сытуацыі са сродкамі масавай інфармацыі ў Беларусі ў Камітэце навукі, культуры і адкуацыі ПАРЭ сьведчаць аб тым, што інтарэс да Беларусі з боку Рады Эўропы захоўваецца. Многія палітыкі тут ужо выказваліся пра гэта, у тым ліку і тыя, што прыйшлі на замену кіраўнікам ключавых камітэтаў. Новы старшыня Палітычнага камітэту ПАРЭ славенец Раман Якіш зазначыў у інтэрвію Радыё Свабода, што ён, як і ягоны папярэднік Тэры Дэйвіс, будзе цікавіцца разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі.

(Якіш: ) “Тут захоўваецца пэўная разгубленасьць з-за сумных вынікаў мінулых выбараў у Беларусі. Вы, напэўна, ведаеце, што тут былі пэўныя спадзяваньні на гэтыя выбары. Але кантакты працягваюцца. Адбудзецца сустрэча ў Вільні, візыт рабочай групы паліткамітэту ў Менск, і я спадзяюся, што я асабіста змагу прыехаць у Беларусь як кіраўнік гэтай місіі, каб здабыць больш інфамацыі аб тым, што адбываецца там цяпер”.

На думку спадара Якіша, у справе магчымага аднаўленьня для Беларусі статусу адмыслова запрошанага ў ПАРЭ трэба выканаць досыць складаную працэдуру. Падрыхтаваць заключэньні асноўных камітэтаў, высьветліць пазыцыі асноўных палітычных групаў асамблеі. Калі гэта магчыма, сказаць пакуль нельга, – зазначыў Раман Якіш.

Тым ня менш прадстаўнік “Нацыянальнага сходу” Аляксей Ваганаў мяркуе, што гэтыя працэдуры можна будзе выканаць да канца гэтага году і далей разьвіваць дыялёг з Радай Эўропы. Аляксей Ваганаў досыць аптымістычны што да будучых адносінаў Беларусі і Рады Эўропы.

(Ваганаў: ) “Ізаляцыі ня будзе – гэта факт. Будзе статус, я думаю, будзе рух з нашага боку, таму што мы таксама павінны зрабіць крокі насустрач ПАРЭ”.

Пытаньне магчымага кошту аднаўленьня статусу Беларусі, тых саступак, на якія павінен пайсьці менскі рэжым, абмяркоўваліся падчас сустрэчы генэральнага сакратара Рады Эўропы Вальтэра Швімэра з прадстаўніком беларускай апазыцыі Анатолем Лябедзькам. Гэтая сустрэча адбылася на ініцыятыву генэральнага сакратара Рады Эўропы.

(Лябедзька: ) “Спадар Швімэр адзначыў, што ўступленьне Беларусі ў Раду Эўропу ці атрыманьне статусу спэцыяльна запрошанага ня можа быць самамэтай. Іх зацікаўленьне ў тым, каб у Беларусі рэальна да лепшага зьмянілася сытуацыя. Гэта адначасова будзе вырашэньнем пытаньня аб прысутнасьці Беларусі ў гэтай арганізацыі. Швімэр таксама сказаў, што шлях Беларусі ў гэтую арганізацыю ня можа бывць лёгкім і простым. Ніхто ня можа ствараць для Беларусі прэфэрэнцыі, нейкія асаблівыя ўмовы. Таму кошт статусу спэцыяльнага запрошанага ёсьць. Швімэр адзначыў чатыры ўмовы, дадаючы да іх яшчэ ўмовы мараторыя на выкананьне сьмяротнага пакараньня. Пасьля мы абмеркавалі сытуацыю з палітычнымі вязьнямі ў Беларусі, і канкрэтна Андрэя Клімава, які ўжо амаль чатыры гады знаходзіцца ў турме. Відаць бліжэй да гэтай даты спэцыяльную заяву зробіць апарат генэральнага сакратара. Па-трэцяе, спадар Швімэр адзначыў, што абавязкова адрэагуе на зварот да яго жонак ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Я перадаў яму іхны зварот. Мы таксама абмяркоўвалі пытаньні як больш маладых людзей прыцягнуць да праграмаў, якія праводзяцца праз Раду Эўропы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG