Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАРАДЗЕНСКІЯ ЎЛАДЫ НЕ ДАЗВАЛЯЮЦЬ ПАСТАВІЦЬ ПОМНІК АХВЯРАМ САВЕЦКАГА РЭЖЫМУ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Найбольшае, чаго ўдалося дамагчыся таварыству, — атрымаць лічбы рэпрасаваных у вобласьці. З КГБ паведамілі пра 19 тысяч чалавек, а зь міліцыі — яшчэ пра 29 тысяч. Але толькі лічбы, бяз прозьвішчаў. Штопраўда, карткі на рэабілітаваных асобаў перадалі ў гарадзенскі архіў, але яны дагэтуль не разабраныя.

Удвох з сваім калегам Андрэем Фірсавым спадар Жук спадзяецца скласьці сьпісы гэтых асобаў — каб выпусьціць кнігу памяці. Але сілаў на такую працу засталося вельмі мала. Гаворыць Павал Жук:

(Жук: ) “Мы сапраўды толькі існуем ужо. Ужо нас мала засталося, па-першае. Па-другое, ніякай такой дзейнасьцю мы не займаемся — і старыя ўжо, і няма зусім магчымасьці пры гэтай уладзе. Гэтая ўлада нас цалкам ігнаруе. Яна і ня згадвае пра нас зусім”.

Некалі спадар Жук дамогся ад пракуратуры, каб дазволілі пашукаць месца расстрэлаў у гарадзкім урочышчы Пышкі. Паводле сьведкі, гэта адбылося ў 1946-м годзе. Аднак выкапалі яміну ў адным месцы, нічога не знайшлі, і ўсё. Абы адчапіцца, — распавядае Павал Жук.

Хацелі помнік ахвярам сталінскага рэжыму паставіць ці хаця б памятны камень ўсталяваць. Намесьнік старшыні гарвыканкаму Анішчык адказаў: калі ўсім камяні класьці, дык увесь горад закладзем. Анішчыка, праўда, з гарвыканкаму звольнілі толькі што. Аднак ілюзіяў адносна гэтай улады рэпрэсаваныя ня маюць.

Ім аднак удалося ажыцьцявіць адну сваю задуму. З дапамогай мясцовай філіі “Народнай Грамады” выдалі вялікую кнігу пад назвай “Ніколі болей”. У кнізе — успаміны каля 20 рэпрэсаваных і дзяцей, бацькі якіх загінулі ў ГУЛАГу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG