Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛІТВА, ПОЛЬШЧА І НАВАТ РАСЕЯ НЯ ХОЧУЦЬ, КАБ УДЗЕЛЬНІЦАЙ РАЗЬВЯЗАНЬНЯ КАЛІНІНГРАДЗКАЕ ПРАБЛЕМЫ БЫЛА БЕЛАРУСЬ


Ул. інф.

Кіраўнікі ўрадаў Літвы, Польшчы й Расеі вырашылі правесьці трохбаковую сустрэчу ў Калінінградзе ў першай палове сакавіка. Як паведамілі з Варшавы пасьля тэлефоннай размовы расейскага й польскага прэм’ер-міністраў, Расея хацела наладзіць чатырохбаковую сустрэчу з удзелам беларускага прэм’ера, аднак для Літвы гэтая прапанова стала непрымальнай.

Сёньня мы патэлефанавалі ў Вільню прэсаваму сакратару літоўскага МЗС Пятрасу Заполскасу й папрасілі яго пракамэнтаваць гэтае паведамленьне.

(Заполскас: ) “Чатырохбаковая сустрэча прэм’ер-міністраў — ніколі ў такім фармаце мажлівае яе правядзеньне ў Калінінградзе не абмяркоўвалася”.

Таму, паводле спадара Заполскаса, нельга казаць, што хтосьці выступіў супраць удзелу Беларусі. А вось як ён адказаў на пытаньне, чаму, абмяркоўваючы расейскі транзыт у Калінінградзкую вобласьць, пра Беларусь ніхто ня згадвае, хаця найкарацейшы транзыт туды магчымы толькі празь Беларусь.

(Заполскас: ) “Транзыт Расеі празь беларускую тэрыторыю ёсьць адной часткай пытаньня, і тут патрэбныя рашэньні, якія зусім не залежаць ад літоўскага боку. Гэта тое ж, што й літоўскі ці польскі транзыт празь Беларускую Рэспубліку. Я думаю, што кожная з нашых дзяржаваў — маю на ўвазе Літву й Польшчу — вырашае пытаньні транзыту празь Беларускую Рэспубліку на двухбаковым узроўні”, — зазначыў Пятрас Заполскас, афіцыйны прадстаўнік МЗС Літвы.

Мы папрасілі яго пракамэнтаваць яшчэ адзін скандал у беларуска-літоўскіх стасунках. Як паведамілі з Вашынгтону, сытуацыя ў Беларусі абмяркоўвалася прэзыдэнтам Літвы Валдасам Адамкусам у часе сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам.

Беларускае МЗС даволі нэрвова адрэагавала на гэткую цытату з прамовы спадара Адамкуса: “Нягледзячы на жаданьне Лукашэнкі прадэманстраваць сьвету сваю дэмакратычнасьць, свабодны сьвет ня мае ніякіх ілюзіяў наконт гэтага. Парушэньне дэмакратыі й нават законнасьці ў Беларусі ўжо не адзін год непакояць усю Эўропу”.

Сёньня прэсавы сакратар МЗС Беларусі Павал Латушка на брыфінгу заявіў у адказ, што Літве яшчэ шмат чаму трэба вучыцца ад суседняй Польшчы, і ў прыватнасьці таму, якую палітыку праводзіць у дачыненьні суседніх дзяржаваў.

Вось як рэагуе на гэта Вільня:

(Заполскас: ) “Літва не мяняла ніколі сваёй палітыкі, заўжды вяла адкрытую, добрасуседзкую палітыку. Таму нешта камэнтаваць у цяперашняй сытуацыі... Я ня думаю, што нешта адбылося зь літоўскага боку такога, што паўплывала б на рэзкія выказваньні ў беларускай сталіцы”.

Нагадаем, што міністар замежных справаў Польшчы, якую Менск зрабіў прыкладам для Літвы, у часе сьнежаньскае нарады міністраў замежных справаў АБСЭ ў Бухарэсьце сказаў беларускаму калегу Міхаілу Хвастову больш жорсткія словы: пакуль ня будуць выкананыя ўсе вядомыя ўмовы АБСЭ, пакуль ня будуць знойдзеныя зьніклыя палітыкі або ня будуць пакараныя іх выкрадальнікі, Беларусь не атрымае доступу ў палітычныя салёны Эўропы. Тады міністар Хвастоў адрэагаваў на гэта наступнай заявай: “Ня думаю, што Польшча выступіла ад імя ўсяе Эўропы”.

А вось меркаваньне літоўскага МЗС:

(Заполскас: ) “Практычна ўся Эўропа прытрымліваецца адной палітыкі. Няма дзьвюх, трох ці яшчэ колькіх эўрапейскіх палітык у дачыненьні да Рэспублікі Беларусь. Уся Эўропа, найвялікшыя міжнародныя арганізацыі на тэрыторыі Эўропы, я думаю, і Злучаныя Штаты Амэрыкі прытрымліваюцца адной.
XS
SM
MD
LG