Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ ІЗНОЎ ЗАТРЫМАЛІ СЯБРА КХП-БНФ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Віцебскія сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ распачалі падрыхтоўку да новых нечарговых прэзыдэнцкіх выбараў. І ўжо другі тыдзень вядомы ў Віцебску апазыцыянэр Уладзімер Плешчанка праводзіць сваю аднаасобную акцыю каля Сіняга дому. Ён распаўсюджвае партыйную літаратуру, улёткі ды шмат размаўляе са сваімі землякамі на агульнапалітычныя тэмы.

Вялікая колькасьць людзей у Віцебску ўжо ведае Ўладзімера Плешчанку ў твар, і ўсе незадаволеныя цяперашнім сваім жыцьцём часта спыняюцца каля Сіняга дому, каб абмеркаваць са спадаром Плешчанкам затрымкі заробкаў або чарговае падвышэньне коштаў.

Добра ведаюць Уладзімера Плешчанку і віцебскія міліцыянты. Дзень таму апазыцыянэра былі затрымалі супрацоўнікі Чыгуначнага раённага аддзяленьня міліцыі, аднак мусілі неўзабаве адпусьціць, не знайшоўшы складу правапарушэньня.

Сёньня ж падставай для затрыманьня стаўся плякат са словамі Зянона Пазьняка “Патрэбныя новыя прэзыдэнцкія выбары пад пратэктаратам міжнародных арганізацыяў”, які вісеў на грудзях спадара Плешчанкі. Плякат міліцыянты адабралі разам з часткай друкаваных матэрыялаў . А на спадара Плешчанку, якога пратрымалі ў пастарунку паўтары гадзіны, склалі пратакол за арганізацыю ды правядзеньне несанкцыянаванага пікету.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG