Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БЫЛЫ КІРАЎНІК КНГ АБСЭ Ў БЕЛАРУСІ ПАКУЛЬ НЕ АТРЫМАЎ БЕЛАРУСКАЙ ВІЗЫ НА ЎЕЗД


Уладзімер Глод, Менск

Беларуская віза неабходная амбасадару Віку, каб узяць удзел у паседжаньні міжнароднай назіральнай рады Цэнтру эўрапейскіх і трансатлянтычных дасьледаваньняў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Нямецкі дыплямат ёсьць сябрам гэтай рады.

Цэнтар ствараўся летась пры фінансавай падтрымцы Эўрапейскай камісіі й Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) — структурнага падразьдзяленьня АБСЭ. 25 і 26 студзеня ў Менску пройдзе першае паседжаньне сяброў назіральнай рады.

Паводле спадара Віка, неабходныя для атрыманьня візы дакумэнты ён перадаў у беларускую амбасаду ў Нямеччыне яшчэ летась у сьнежні. Але да сёньняшняга дня адказу адтуль няма. “Чаму?” — пытаюся амбасадара.

(Вік: ) “Яны яшчэ ня вырашылі, як яны мне кажуць…”

Амбасадара непакоіць, што часу да паездкі ў Менск застаецца вельмі мала. Паводле словаў спадара Віка, яму параілі зьвярнуцца ў амбасаду 23 студзеня. Але пры гэтым не абяцалі, што рашэньне пра візу будзе станоўчым.
XS
SM
MD
LG