Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АД АПАЗЫЦЫІ Ў СТРАСБУРГ ЕДЗЕ ТОЛЬКІ АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА, АД УЛАДЫ — ЦЭЛАЯ ДЭЛЕГАЦЫЯ


Уладзімер Глод, Менск

Пасьля таго, як ПАРЭ адмовілася кампэнсаваць выдаткі на паездку ў Страсбург прадстаўнікам апазыцыі й афіцыйных уладаў, апазыцыя ўвогуле не зьбіралася накіроўваць на сэсію сваіх прадстаўнікоў. Але, улічыўшы важнасьць абмеркаваньня сытуацыі з мэдыямі ў Беларусі, прызначанага на 24 студзеня, пачаўся збор грошай.

З гэтай нагоды Анатоль Лябедзька сёньня сказаў карэспандэнту нашага радыё, што любая паездка за мяжу з прычыны недахопу сродкаў робіцца для апазыцыі велізарнай праблемай, і таму ў Страсбург едзе толькі адзін чалавек.

Што да “палаты прадстаўнікоў”, дык ад яе ў Страсбург едуць Уладзімер Канаплёў, Аляксей Ваганаў, Андрэй Лосеў, Юры Марозаў і Ўладзімер Навасяд. Выдаткі трох асобаў з гэтай пяцёркі бярэцца аплаціць "палата".
XS
SM
MD
LG