Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

САРВАНАЯ ВЫСТАВА МАЛЮНКАЎ У ОФІСЕ АГП У ВІЦЕБСКУ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

За паўгадзіны да пачатку ўрачыстае імпрэзы старшыня Рады дырэктараў віцебскіх нядзельных школаў Ларыса Васілеўская асабіста паздымала са сьценаў падрыхтаваныя да экспанаваньня малюнкі, заявіўшы прысутным, што офіс АГП, на ейную думку, непрыдатны для гэтае выставы "бесовское" месца.

Дарэчы, правядзеньне гэтае выставы, блаславіў сам арцыбіскуп Віцебскі ды Аршанскі Дзімітры. Апытаныя віцебскія праваслаўныя сьвятары ўстрымліваюцца ад камэнтаваньня ўчынку спадарыні Васілеўскай.

Тымчасам некаторыя віцебскія сябры АГП не выключаюць палітычнае матывацыі гэтага учынку. Яны сьцвярджаюць, што адкрыцьцё папярэдняй выставы ў офісе АГП – выставы патрыятычнага клюбу "Пошук" – было ня вельмі прыязна асьветленае ў віцебскіх дзяржаўных газэтах і не знайшло водгуку ды разуменьня ў віцебскіх уладаў.
XS
SM
MD
LG