Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ГОМЕЛІ СУДЗЯЦЬ ВІКТАРА КАРНЕЕНКУ


Казімір Яноўскі, Гомель

З падачы УКГБ падатковая інспэкцыя праз суд хоча пазбавіць “Грамадзянскія ініцыятывы” 6 кампутараў ды іншай тэхнікі, якая сілком адабраная спэцслужбай незадоўга да прэзыдэнцкіх выбараў.

Паказаньні ў судзе далі дазнаўца УКГБ Сцепаненка і супрацоўнік рэгіянальнай управы следчага камітэту спадар Вычыкаў.

Высьветлілася, што ні следчая ўправа, ні падатковая інспэкцыя не рабілі заключэньня адносна парушэньня “Ініцыятывамі” дэкрэту Лукашэнкі №8.

Юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімер Лабковіч зрабіў адвод судзьдзі Ганне Новік у сувязі з тым, што назаўтра яна, па-сутнасьці, пазбаўляла “Ініцыятывы” юрыдычнай дапамогі.

Адвод адхілены, але судзьдзя перанесла заўтрашняе паседжаньне з раніцы на 14 гадзінаў з тым, каб Віктар Карнеенка змог знайсьці сабе новага прадстаўніка замест юрыста Леаніда Судаленкі, які заўтра ня можа ўдзельнічаць ў разглядзе адміністрацыйнай справы.
XS
SM
MD
LG