Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МАСТАХ СУПОЛКУ СВАБОДНАГА ПРАФСАЮЗУ НЕ ЎДАЕЦЦА ЗАРЭГІСТРАВАЦЬ НАВАТ У ГАРАЖЫ


Сяргей Астраўцоў, Масты

Кіраўнік гэтай мастоўскай прафсаюзнай суполкі Валеры Ерамянчук знаходзіцца ў гарадзенскім шпіталі. На судзе сёньня ён не прысутнічаў.

Сутнасьць канфлікту наступная. Мастоўскі райвыканкам не дазволіў прафсаюзьнікам мець рэгістрацыю ў гаражы. Яны ж лічаць, што няма розьніцы, дзе рэгістравацца і спасылаюцца на тлумачэньне Мінюсту аб тым, што афіцыйна не існуе паняцьця “юрыдычны адрас”.

Такое тлумачэньне прафсаюз атрымаў яшчэ ў 1999-м годзе. Райвыканкам таксама зьвярнуўся ў міністэрства. Адтуль нібыта адказалі, што ў гаражы рэгістраваць суполку нельга. Скаргу рабочых на ўлады разглядаў раённы суд. Судзьдзя выяжджала на месца, каб агледзець гараж. У выніку — адмову райвыканкаму прызналі законнай. Гэта адбылося 31 кастрычніка летась.

Сёньня калегія абласнога суду пакінула рашэньне Мастоўскага раённага бязь зьменаў. Валеры Ерамянчук, па маіх зьвестках, зьбіраецца працягваць змаганьне, бо яго звольнілі з сумеснага прадпрыемства “Саманта-плюс”. І ён лічыць, што звольнілі незаконна.

XS
SM
MD
LG