Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АД СЁНЬНЯ НА БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНЕ ПАЧАЎСЯ ЭКСПЭРЫМЭНТ ПА ПЕРАХОДЗЕ ШКОЛАЎ НА ПЯЦІДЗЁННЫ ТЫДЗЕНЬ


Алег Супрунюк, Берасьце

Нэгатыўная рэакцыя бацькоў i настаўнiкаў, якiя лiчаць, што пераход на пяцiдзёнку адбываецца пасьпешным чынам, паўплывала на паводзiны берасьцейскiх уладаў.

У аблвыканкаме адбылася адмысловая прэсавая канфэрэнцыя, на якой адзначалі, што пераход на новы рэжым навучаньня ёсьць справай добраахвотнай. Намесьнiца кiраўнiка абласнога ўпраўленьня адукацыi Людмiла Германовiч абвесьцiла, што пераход на пяцiдзёнку закране тых, хто вучыцца ў клясах з 5-й па 8-ю. Адбывацца гэта будзе толькi ў школах, дзе бацькi й настаўнiкi пагаджаюцца на пачатак экспэрымэнту. Спадарыня Германовiч прызнае, што экспэрымэнт ня мае аднадушнай падтрымкi:

(Германовiч: ) “Мы паспрабавалi вывучыць усе “за” i “супраць”. А яны ёсьць, гэтыя “супраць”. Я не чакаю, што ўсе бацькi адразу пагадзяцца. Трэба нейкi час на разуменьне таго, што мы cапраўды робiм неабходную рэч”.

Як вынiк, чаканага пасьля зiмовых канiкулаў усеагульнага пераходу на пяцiдзённы рэжым навучаньня не адбылося. Разам з тым, кiраўнiкi некаторых берасьцейскiх школаў сьцьвярджаюць, што напярэдаднi 10 студзеня дырэктараў навучальных установаў выклiкалi ў аддзелы адукацыi й настойлiва прапанавалi падтрымаць экспэрымэнт.

Гэты цiск адчуваюць i ў некаторых раёнах Берасьцейскай вобласьцi. У адказ дырэктары школаў Iванаўскага раёну прынялi супольнае рашэньне — што яны не падрыхтаваныя да пяцiдзёнкi і адмаўляюцца ўдзельнiчаць у экспэрымэнце.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG