Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У МАГІЛЁВЕ ХОЧУЦЬ ЗВОЛЬНІЦЬ АКТЫВІСТА СВАБОДНАГА ПРАФСАЮЗУ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Чалец рады Магілёўскай абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Аляксей Паўлоўскі на гэтым тыдні атрымаў яшчэ адно папярэджаньне. Яго абвінавачваюць у парушэньні працоўнай дысцыпліны. Паводле меркаваньня адміністрацыі, ён сышоў з працы раней вызначанага часу.

Гэтае папярэджаньне пагражае яму звальненьнем з працы, бо да гэтага часу яму неаднойчы давалі вымовы. Працаўнікі будтрэсту №12 зьдзіўляліся, калі летась прафэсійнаму муляру спадару Паўлоўскаму аб’явілі вымову за дрэнную ўкладку пліткі.

Лідэр Свабоднага прафсаюзу будаўнічага трэсту №12 вядомы сваімі заявамі й выступамі ў абарону правоў працоўных. Найперш ад яго даставалася дырэктару трэсту Браніславу Ваксману.

Як ужо паведамляла Радыё Свабода, напярэдадні Калядаў спадар Паўлоўскі наладзіў страйк непасрэдна ў будынку аблвыканкаму з патрабаваньнем ліквідаваць запазычанасьць па заробках. Перад Новым годам ён прыйшоў у будынак трэсту і абвінаваціў адміністрацыю трэсту ў п’янстве на працоўным месцы. На працягу гэтага тыдня ў яго бяруць тлумачальныя запіскі. Сёньня, калі карэспандэнт Радыё Свабода спрабаваў узяць у яго інтэрвію, у ягоным працоўным памяшканьні адключылі тэлефон.


XS
SM
MD
LG