Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЭЛЕГАЦЫЯ ПАРЛЯМЭНЦКАЙ АСАМБЛЕІ РАДЫ ЭЎРОПЫ НАВЕДАЕ БЕЛАРУСЬ ПАСЬЛЯ ЗАВЯРШЭНЬНЯ ЗІМОВАЙ СЭСІІ


Уладзімер Глод, Менск

Нагадаем, што рашэньне накіраваць у Беларусь адмысловую дэлегацыю Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы для вывучэньня палітычнай сытуацыі ў краіне было прынятае летась у лістападзе.

Меркавалася, што міжнародныя парлямэнтары зробяць сваю справаздачу для Палітычнага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі, які 22 альбо 23 студзеня будзе разглядаць у Страсбургу беларускае пытаньне. З таго часу тэрмін прыезду дэлегацыі тройчы мянялі.

Сёньня ж стала вядома, што Страсбург маюць намер наведаць аж восем дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў”. Пяцёра зь іх (Канаплёў, Навасяд, Ваганаў, Лосеў і Ліпкін) запрошаныя міжнароднымі структурамі, яшчэ тры хочуць ехаць за кошт “палаты”.


XS
SM
MD
LG