Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З НАГОДЫ 150-ГОДЗЬДЗЯ АНТОНІЁ ГАЎДЫ ЎЛАДЫ БАРСЭЛЁНЫ АБВЕСЬЦІЛІ 2002 ГОД ГОДАМ ГАЎДЫ


Сяргей Шупа, Прага

 КАБУЛ. У афганскай сталіцы адбыўся першы пасьля вызваленьня краіны ад рэжыму талібаў тэатральны спэктакль. Спэктакль, тэмай якога было разбурэньне афганскай культуры за 23 гады войнаў і інтэрвэнцыяў, адбыўся на руінах Кабульскага тэатру, разбуранага ў 1992 годзе падчас баёў паміж супернымі фракцыямі муджагедаў. Чатыры акторы выступалі перад сотняй гледачоў, сярод якіх былі міністар культуры часовага ўраду Рахін Махдум і міністар жаночых пытаньняў Сіма Самар. Пасьля спэктаклю група музыкаў выканала традыцыйныя песьні. За часы талібаў тэатар і музыка былі забароненыя.

 ЛЁНДАН. Больш за 43 тысячы слухачоў радыёстанцыі Classic FM прынялі ўдзел у вызначэньні самай папулярнай музыкі да кінафільмаў. Першае месца заняла музыка Джона Ўільямза да фільмаў сэрыі «Зорныя войны». У першую трыццатку ўвайшлі яшчэ тры гукавыя дарожкі Ўільямза – да фільмаў «Гары Потэр і філязофскі камень», «У пошуках згубленага каўчэга» і «Іншаплянэтнік». Другі паводле папулярнасьці кампазытар – Макс Стэйнэр з другім месцам за фільм «Адыйшло зь ветрам» і зь пятым за «Касаблянку». Музыка Ніна Рота да «Хроснага бацькі» -- на восьмым месцы.


 БАРСЭЛЁНА. Улады Барсэлёны абвясьцілі 2002 год годам Антоніё Гаўды ў сувязі са 150-й гадавінай з дня нараджэньня славутага архітэктара. Год Гаўды будзе адзначаны дзясяткамі выставаў і урачыстасьцяў. Афіцыйна распачне юбілейны год каралева Гішпаніі Софія, якая 20 сакавіка адкрые выставу «Гаўды, досьвед, прастора, геамэтрыя, структура і будова». У музэі царквы Sagrada Familia, будову якой Гаўды распачаў у 1884 годзе і якая толькі цяпер заканчваецца, будзе працаваць выстава «Гаўды і ягоная майстэрня». Антоніё Гаўды памёр у 1926 годзе, калі яго па дарозе на працу зьбіў аўтобус.

 ЛОС-АНДЖЭЛЕС. «Братэрства пярсьцёнка» – першы фільм трылёгіі «Ўладар пярсьцёнкаў» паводле раману Джона Толкіна – быў названы лепшым фільмам году кінакрытыкамі з Амэрыканскага Інстытуту Фільму. Прэміі Інстытуту Фільму – чародны прыпынак па дарозе да галоўнай амэрыканскай кінападзеі году – прысуджэньня прэміяў «Оскар». Перад тым 20 студзеня яшчэ адбудзецца цырымонія прысуджэньня прэміяў «Залаты Глёбус», ляўрэатаў якіх вызначаюць акрэдытаваныя ў Галівудзе замежныя журналісты.

 БЭРЛІН. Нямецкая кінадакумэнталіска Лені Рыфэншталь плянуе сёлета зьняць новы фільм, адзначыўшы тым самым свой 100-гадовы юбілей. Лені Рыфэншталь была самым славутым кінамайстрам часоў Трэцяга Райху, праславіўшыся фільмамі «Трыюмф волі» 1934 году і «Алімпія» 1936-га. Свой апошні фільм яна зьняла ў 1954 годзе, пасьля чаго ёй было забаронена здымаць з прычыны супрацоўніцтва з нацыстамі. Новы 45-хвілінны фільм «Падводныя імпрэсіі» складуць кадры, якія сама Рыфэншталь здымала на дне Індыйскага акіяну паміж 1974 і 2000 гадамі.

 БАРСЭЛЁНА. 67-гадовая каталёнская сьпявачка Мантсэрат Кабалье ўпершыню выйшла на сцэну пасьля 10-гадовага перапынку. Яна выступіла ў опэры Каміля Сэн-Санса «Генры VIII» разам з амэрыканскім барытонам Сымонам Эстэсам у барсэлёнскім тэатры «Лісэў». Вяртаньне на сцэну пасьля даўгой хваробы адбылося напярэдадні 40-гадовага юбілею творчай дзейнасьці сьяпвачкі, якая распачалася 7 студзеня 1962 году ў тэатры

XS
SM
MD
LG