Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕРАСЬЦІ СУДЗЯЦЬ УДЗЕЛЬНІКАЎ АКЦЫІ “ЛАНЦУГ НЕАБЫЯКАВЫХ ЛЮДЗЕЙ”


Алег Супрунюк, Берасьце

У суд Ленiнскага раёну Берасьця сёньня зьявiлiся 9 з 12 чалавек, затрыманых падчас акцыi 9 сьнежня. У аднолькава складзеных адмiнiстрацыйных пратаколах супрацоўнiкi мiлiцыi паведамлялi, што кожны з затрыманых “у складзе групы грамадзянаў без дазволу гарвыканкаму публiчна выказваў свае грамадзка-палiтычныя iнтарэсы” да зьнiклых асобаў — Вiктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкi, Зьмiтра Завадзкага ды iншых.

Дзеля гэтых мэтаў, сьцьвярджаецца ў пратаколах, выкарыстоўвалiся выявы зьнiклых, i гэта ёсьць парушэньнем усталяванага парадку правядзеньня пiкетаў.

На двух затрыманых, Уладзiмера Малея i Палiну Панасюк, таксама былi складзеныя пратаколы аб непадпарадкаваньнi супрацоўнiкам мiлiцыi. Яны абвiнавачваюцца ў тым, што не пажадалi дабраахвотна iсьцi да мiлiцэйскага аўтамабiля.

Усе прыцягнутыя да адказнасьцi асобы адмовiлiся прызнаваць сваю вiну: яны сьцьвярджалi, што сваiмi дзеяньнямi не парушaлi закон. Некаторыя зь iх, як напрыклад, Эльжбета Карпюк, увогуле выпадкова апынулiся каля ланцуга i далучылiся да акцыi. Спадарыня Карпюк заявiла, што яе вельмi турбуе лёс зьнiклых на Беларусi людзей, а ня нейкiя асабiстыя палiтычныя iнтарэсы.

Уладзiмер Малей зьвярнуў увагу на тое, што затрыманьнi праводзiлi невядомыя людзi ў цывiльным, якiя не паказвалi службовыя пасьведчаньнi супрацоўнiкаў мiлiцыi. Дарэчы, гэтую акалiчнасьць ускосна пацьвердзiў i выклiканы сьведкам намесьнiк начальнiка Ленiнскага РАУС Берасьця Мiкалай Крэгель. Менавiта на загад спадара Крэгеля i пачалiся затрыманьнi ўдзельнiкаў акцыi.

Заслухаўшы паказаньнi абвiнавачаных i сьведкаў, судзьдзя Алег Мiранюк вырашыў адкласьцi разгляд справаў да ранiцы 5 студзеня. Заўтрашняе паседжаньне пачнецца з прагляду вiдэастужкi, на якой мiлiцыянты рабiлi запiс падзеяў, што зьявiлiся падставай для гэтага судовага працэсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG