Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОМЕЛІ АРЫШТАВАЛІ ЯШЧЭ АДНАГО ПРАФЭСАРА-МЭДЫКА


Казімер Яноўскі, Гомель

З Гомеля спадара Янкелевіча перавезьлі ў Менскі сьледчы ізалятар.
Справа Юрыя Янкелевіча напачатку дасьледавалася сумесна са справай пра хабарніцтва былога першага прарэктара медістытуту Яўгена Сакалоўскага, а пасьля, з-за працяглай хваробы загадчыка кафедры, вылучана ў асобную.

Летась Юры Янкелевіч падчас судовага працэсу над былым рэктарам Бандажэўскім выступаў сьведкам. Гэтыя сьведчаньні асуджаны прафэсар Бандажэўскі расцаніў як выдуманыя, скіраваныя на ягоную дыскрэдытацыю.


XS
SM
MD
LG