Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛУКАШЭНКА ЯК СЫНОНІМ АНДЫДЭМАКРАТЫЗМУ І АЎТАКРАТЫЗМУ


Алена Панкратава, Менск

Заходнія палітыкі, у тым ліку вугорскія сацыял-дэмакраты, апошнім часам выкарыстоўваюць імя Лукашэнкі як сымбаль антыдэмакратызму і аўтакратызму. Як піша аўстрыйскі журналіст Петэр Богнар, падобныя абвінавачаньні апазыцыйных палітыкаў Вугоршчыны на адрас свайго прэм'ера пачаліся ў зьвязку з апошнім прызначэньнем Нацыянальнай выбарчай камісіі. Калі раней выбаркам краіны быў структурай хутчэй нэўтральнай, ягоныя прадстаўнікі карысталіся даверам сярод розных палітычных сілаў краіны, то цяпер, паводле назіральнікаў, выбарчая камісія ператварылася ў аднапартыйную каманду, яна складаецца з асобаў, блізкіх да ўраду. Згодна з Канстытуцыяй краіны, падбор кадраў для Нацыянальнай выбарчай камісіі традыцыйна ёсьць кампэтэнцыяй міністра ўнутраных справаў.

Як піша Die Presse, цяперашні міністар Сандар Пінтэр – сябра кіруючай кансэрватыўнай Грамадзянскай партыі, прапанаваў для галасаваньня ў парлямэнце палітычна заангажаваных асобаў. Яны ў выніку і перамаглі невялікай колькасьцю галасоў. Паводле прадстаўнікоў апазыцыйнай Сацыял-дэмакратычнай партыі, падобныя дзеяньні міністра Пінтэра ёсьць беспрэцэдэнтнымі, а сытуацыя ў краіне пачынае нагадваць беларускую. Відавочна, Грамадзянская партыя мела на мэце парлямэнцкія выбары, – лічаць незалежныя вугорскія назіральнікі. У часе гэтых выбараў, якія адбудуцца ў красавіку, чакаецца жорсткая канкурэнцыя паміж кансэрватарамі і сацыял-дэмакратамі дый іншымі прадстаўнікамі апазыцыі. Як лічыць апазыцыя, такім чынам нанесены сапраўдны ўдар па дэмакратыі. Дзеяньні прэм'ера Віктара Орбана вугорскія апазыцыянэры ўсё часьцей параўноўваюць з аўтакратычнымі мэтадамі Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле назіральнікаў, цяперашняя сытуацыя з выбаркамам – сапраўдны сыгнал адносна ўрадавага крызысу. Прэм'ер Орбан, – піша аўстрыйская Die Presse, практычна абмежаваў правы і свабоды парлямэнтароў – парлямэнцкія паседжаньні праходзяць раз на тры тыдні і, такім чынам, дэпутаты ня маюць істотнага ўплыву на прыняцьце рашэньняў. Паводле незалежных аналітыкаў, апошнім чынам урад робіць істотны ўплыў і на мэдыйную палітыку. Людзі Орбана занялі кіруючыя пасады на дзяржнай тэлевізіі і радыё. Сябры кіруючай Грамадзянскай партыі займаюць таксама іншыя адказныя пасады, – лічаць назіральнікі. – Усё робіцца як быццам паводле беларускага сцэнару, – піша газэта.


XS
SM
MD
LG