Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯК УЗЬНІКЛА ЧЭХАСЛАВАЦКАЯ ХАРТЫЯ-77?


Алена Ціхановіч, Прага

(Сокалава: ) “Гэтая акцыя рыхтавалася даўжэйшы час, але я пра гэта ня ведала, таму што ў нашай сям’і пра гэта не гаварылі жанчынам – гэта ведалі толькі мужчыны, але я адувала, што нешта такое дзеецца. Пачалося ўсё тым, што наша дзяржава падпісала Дэклярацыю правоў чалавека – яе ўвялі у збор законаў, узаконілі такім чынам. Памятаю, як бацька мне паказаў той надрукаваны закон, і казаў – гэта казачна, з гэтым мусім нешта зрабіць...

Тая Хартыя было такое апавешчаньне, дэклярацыя, што ў той час, як мы падпісалі закон аб правах чалавека, гэтыя правы не выконваюцца і зьбіраліся подпісы пад гэтай заявай. Подпісы зьбіраліся на такія маленькія лісточкі, якія складаліся ў картатэку. Подпісаў прыбывала і прыбылала, а ўлады, кампартыя проста былі ўражаныя, ня ведалі, што рабіць, ня мелі інструкцыяў. Потым распачалі проста тэрор, як бы адбывалася нешта страшнае – што імпэрыялісты скарысталі групу прадажных адшчапенцаў, скарысталі для таго, каб нашу дзяржаву давесьці да хаосу. Былі гэтым запоўненыя ўсе газеты, але яны зусім не пісалі, што ў тым тэксьце Хартыі наогул ёсьць. Таму ва ўсіх установах, школах, прадпрыемствах былі масавыя сходы, дзе людзям чыталі пару нейкіх фразаў пра групу прадажных адшчапенцаў, і ўсе гэта мусілі асудзіць і падпісаць. Быў вялікі ціск на членаў сем’яў, каб адракліся ад сябраў Хартыі – былі, напрыклад, браты, якія адракліся ад уласнага брата, і пісалі пра гэта публічна ў газэту.

Вельмі хутка быў зьняволены Вацлаў Гавэл, і таму мой бацька пераняў кіраўніцтва, я нагадаю, што ў Хартыі спачатку былі тры кіраўнікі (па-чэску – млувчыя), пасьля арышту Гавэла ўсе дакумэнты падпісваў мой бацька, а пасьля яго сьмерці яго зьмянілі іншыя...

Бацьку вельмі часта дапытвалі. Той апошні допыт быў асабліва недарэчны, толькі дзеля таго, каб яго зьнясіліць, яны яго шантажавалі. Ён пасьля тых допытаў прыходзіў да мяне дадому , жартаваў. Я ж за яго вельмі баялася, усе мерала сваім жаночым розумам і казала яму – нашто вы гэта робіце, нашто ўлады так раздражняць, што калі ўсё скончыцца дрэнна, што калі вас усіх зьліквідуюць? Я яму казала, што зараз не палітычнае пацяпленьне, а палітычнае пахаладаньне. А бацька сьмяяўся, паляпваў мяне па плячы і казаў – ну, ну, вы яшчэ да гэтага дажывяце. “Да чаго?” – казала я. – “Ну да свабоды, вядома!”


XS
SM
MD
LG