Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ГЕНЭРАЛЬНЫ САКРАТАР РАДЫ ЭЎРОПЫ СПАДЗЯЕЦЦА НА ДЭМАКРАТЫЧНАЕ РАЗЬВІЦЬЦЁ Ў БЕЛАРУСІ


Юры Сьвірко, Менск

У пасланьні з нагоды Новага году генэральны сакратар Рады Эўропы Вальтэр Швімэр выказаў спадзеў на "дэмакратычнае разьвіцьцё таксама ў Беларусі". "Каб дасягнуць аднаўленьня працэдуры ўступленьня, трэба было б зрабіць канкрэтныя крокі ў напрамку да эўрапейскіх стандартаў — такія, як паляпшэньне становішча з фундамэнтальнымі правамі й свабодамі, увядзеньне мараторыя на сьмяротныя пакараньні, усталяваньне незалежнага амбудзмэна", — зазначыў спадар Швімэр.

Паводле ягонага пасланьня, на пачатку 2002 году ў Раду Эўропы, мажліва, уступіць Босьнія й Герцагавіна. "З заяўкай на сяброўства ад Саюзнае Рэспублікі Югаславія мы знаходзімся на шляху да фармаваньня вялікае эўрапейскае сям'і, у якой больш як 800 мільёнаў чалавек будуць пад абаронай Эўрапейскае канвэнцыі правоў чалавека", — заявіў генэральны сакратар Рады Эўропы.


XS
SM
MD
LG