Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯК РЭАГУЮЦЬ ЖЫХАРЫ БЕЛАРУСІ НА ВАЛЮТНУЮ ІНТЭГРАЦЫЮ ЭЎРОПЫ І ЎВЯДЗЕНЬНЕ НАЯЎНАГА ЭЎРА Ў 12 КРАІНАХ З 1 СТУДЗЕНЯ?


Міхал Стэльмак, Менск

(Карэспандэнт: ) “Ці ведаеце вы, што з 1 студзеня ўводзіцца ў абарачэньне наяўны эўра?”

(Спадарыня: ) “Нешта такое чула пра эўра. Але дакладна ня ведаю”.

(Карэспандэнт: ) “Што вы чулі пра грошы эўра?”

(Іншая спадарыня: ) “Нічога. Абсалютна нічога”.

(Галіна Антонаўна: ) “Калі шчыра, то гэтыя грошы мяне не хвалююць. Нам бы са сваімі грашыма вырашыць праблемы. Я прыватная прадпрымальніца”.

(Карэспандэнт: ) “Што вы ведаеце пра грошы эўра?”

(Спадар: ) “Наагул нічога”.

(Іншы спадар: ) “Я ня ведаю”.

(Спадарыня: ) “Я пра іх нічога ня ведаю”.

(Карэспандэнт: ) “Я хацеў бы ведаць вашу думку наконт увядзеньня эўра”.

(Спадар: ) “Маё меркаваньне пра эўра наступнае. Паколькі мы частка Эўропы і хацелася б быць у гэтай Эўропе, то эўра нам трэба”.

(Карэспандэнт: ) “У якой валюце будзеце захоўваць зьберажэньні з 1 студзеня?”

(Спадарыня: ) “Адкуль гэтыя зьберажэньні ўзяць?”

(Іншая спадарыня: ) “У эўра, вядома”.

(Карэспандэнт: ) “А чаму?”

(Іншая спадарыня: ) “Ды таму, што даляры ўжо адыходзяць”.

(Маладая спадарыня: ) “А я ў беларускіх рублях”.

(Іншая спадарыня: ) “Наш рубель не ў пашане”.

(Карэспандэнт: ) “Вы свае валютныя зьберажэньні будзеце захоўваць у далярах ці эўра?”

(Спадар: ) “Пакуль ня ведаем”.

(Спадарыня: ) “Будзем бачыць”.

(Спадарыня Іна: ) “Яшчэ ніхто ня ведае, як будзе лепш. У Расеі яшчэ толькі атрымалі ў банках, але яны ня ходзяць”.

(Іншая спадарыня: ) “Даляр, як кажуць у народзе, ён і ў Афрыцы даляр”.

(Спадар: ) “Так, даляр — ён і ёсьць даляр”.

(Карэспандэнт: ) “Што вы чулі пра ўвядзеньне наяўнага эўра з 1 студзеня?”

(Спадарыня: ) “Што даляр усё роўна будзе хадзіць”.

(Карэспандэнт: ) “З 1 студзеня вы будзеце захоўваць свае зьберажэньні ў далярах ці эўра?”

(Спадар Алег: ) “У далярах”.

(Карэспандэнт: ) “Чаму?”

(Алег: ) “Таму што гэта валюта вядомая. А што да эўра — трэба, каб час прайшоў. Бо гэтая валюта яшчэ можа аказацца і слабой. Трэба высьветліць яшчэ, ці будзе яна моцнай. Зрэшты, мы яшчэ і ня бачылі эўра, каб нешта ў іх захоўваць”.

(Іншы спадар: ) “Навошта гэты эўра, калі ня ведаеш, ён сапраўдны ці фальшывы?”

(Карэспандэнт: ) “Вы мяркуеце, што можна зрабіцца ахвярай фальшываманэтнікаў?”

(Іншы спадар: ) “Так. Трэба, каб год прайшоў”.

(Карэспандэнт: ) “Што вы ведаеце пра гатовасьць Беларусі да ўвядзеньня эўра?”

(Спадар Алег: ) “Інфармацыі няма ніякай. Нават па тэлевізары не паказваюць, як яны выглядаюць — тыя ж банкноты. Якія ступені абароны?”

(Карэспандэнт: ) “Я хачу ведаць вашу думку наконт увядзеньня эўра”.

(Спадарыня: ) “Лепш бы нашыя грошы былі ў пашане”.

(Карэспандэнт: ) “Што вы ведаеце пра гатовасьць Беларусі да ўвядзеньня з 1 студзеня эўра?”

(Спадар Вадзім: ) “Гатоўнасьць Беларусі роўная нулю. Ня толькі да эўра, мы ня гатовыя ні да чога. Мы калгас — самы сапраўдны”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG