Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Неўязныя судзьдзі: хто на падвышэньне, хто мяняе прозьвішча


Вольга Комар — адна з тых беларускіх судзьдзяў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу. Такіх юрыстаў у агульным сьпісе — некалькі дзясяткаў. Які лёс некаторых зь іх?

Апошні раз гэты сьпіс абнаўляўся 27 лютага 2012 году. Тады ў яго ўключылі роўна 20 судзьдзяў.

Адкрывае «сьпіс 20» старшыня Менскага гарадзкога суду Ўладзімер Пуціла. Ён і сёньня ў гэтым крэсьле.

А вось Валянціна Зянкевіч, якая ў сьпісе апошняя, пайшла на падвышэньне. На той час яна была судзьдзёй суду Ленінскага раёну Менску. Цяпер яна працуе побач са спадаром Пуцілам — у гарадзкім судзе.

Пакінуў Ленінскі суд яшчэ адзін неўязны — Зьміцер Юферыцын. Дзе ён уладкаваўся, «Свабодзе» пакуль невядома.

Усе астатнія судзьдзі з апошняга сьпісу — на сваіх ранейшых пасадах. Адзінае, што можна не знайсьці невыязную Жанну Дубініну з суду Заводзкага раёну. Але не таму, што яна сышла са службы. Яна па-ранейшаму на сваім працоўным месцы. Толькі прозьвішча ў яе цяпер іншае — Жанна Роўда.
XS
SM
MD
LG