Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія індзейцы правялі буйную акцыю пратэсту


Тысячы прадстаўнікоў карэнных народаў Канады выйшлі на вуліцы ў розных частках краіны з патрабаваньнем палепшыць умовы жыцьця.

Акцыя пратэсту справакавала велізарныя заторы на многіх аўтадарогах, у тым ліку на адной з самых загружаных трас, якія вядуць празь мяжу ў ЗША. З-за дэманстрацый спынілася чыгунка.

Пратэставы рух «Супраць бязьдзейнасьці» (Idle No More) аб’яднаў многіх з 1.200.000 канадзкіх індзейцаў. Яны скардзяцца, што ў іх грамадах назіраецца непрапарцыйна высокі ўзровень беспрацоўя, нарказалежнасьці і самагубстваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG