Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вясною Ўкраіна застанецца ў «зімовым» часе


Міністэрства эканамічнага разьвіцьця і гандлю Ўкраіны прапануе адмовіцца ад пераводу гадзіньнікаў на «летні» час і пакінуць толькі «зімовы» гадзінавы пояс.

Законапраект апублікаваны на сайце міністэрства.

«На тэрыторыі Ўкраіны ўводзіцца час другога гадзінавага поясу (кіеўскі час) без штогадовага пераводу гадзіньнікавай стрэлкі. Такі парадак вылічэньня часу накіраваны на забесьпячэньне паляпшэньня стану здароўя грамадзянаў, павышэньне працаздольнасьці насельніцтва, зьмяншэньня колькасьці аварыяў», — гаворыцца ў афіцыйным тлумачэньні.

Калі закон будзе прыняты, ён пачне дзейнічаць 1 сакавіка 2013 году.

Украіна штогод двойчы пераводзіць стрэлкі гадзіньнікаў — у апошнюю нядзелю сакавіка і ў апошнюю нядзелю кастрычнінка

На гэты момант розьніца ў часе паміж Менскам і Кіевам скаладае адну гадзіну — Менск жыве на гадзіну раней. Калі новы закон ва Ўкраіне будзе прыняты, час Менску і Кіева зраўняецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG