Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таджыкістане заблякавалі сайт Радыё Свабода і Facebook


У «чорны сьпіс» трапілі чатыры сайты, у тым ліку таджыцкай службы Радыё Свабода.

Служба сувязі Таджыкістану чарговы раз запатрабавала ад інтэрнэт-правайдэраў і апэратараў мабільнай сувязі закрыць доступ да сайту Таджыцкай службы Свабоды, а таксама да сацыяльнай сеткі Facebook. У «чорны сьпіс» патрапілі яшчэ два сайты, назовы якіх расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости» не падае.

Некаторыя правайдэры яшчэ захоўваюць доступ да гэтых сайтаў, паколькі не атрымалі пісьмовага распараджэньня ўладаў.

Сайт таджыцкай «Свабоды» і Facebook неаднаразова блакаваліся цягам 2012 году.

Апошні раз доступ да Facebook быў заблякаваны ў сьнежні 2012 году, як заяўляў кіраўнік Службы сувязі Бег Зухураў «за паклёп на ўлады Таджыкістану».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG