Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін зь лідэраў венесуэльскай апазіцыі, губэрнатар штату Міранда Энрыке Капрылес заклікаў прэзыдэнта краіны Уга Чавэса асабіста зьвярнуцца да народу Венэсуэлы і растлумачыць, што адбываецца ў краіне, пакуль Чавэс адсутнічае.

«Я заклікаю Чавэса зьявіцца, зьвярнуцца да Венэсуэлы і распавесьці ёй, што адбываецца з гэтым урадам, таму што цяпер у Венэсуэле мае месца безуладзьдзе», — цытуюць Капрылеса мэксыканскія СМІ.

Ад пачатку сьнежня Чавэс знаходзіцца на Кубе. Яму зрабілі апэрацыю, бо ён хварэе на анкалёгію, перадае ВВС.
XS
SM
MD
LG